Вы тут

Пухавіцкія ратавальнікі адшукалі ў лесе мужчыну


У Пухавіцкім раёне ратавальнікі знайшлі мужчыну, які згубіўся ў лесе правёў там больш за суткі, паведамілі ў прэс-службе МНС.


Фота: МНС

Пухавіцкім выратавальнікам 23 верасня ў 17.30 паступіла паведамленне, што неабходна дапамога ў пошуку грамадзяніна, які заблудзіўся ў лясным масіве паблізу д.Турын. Аб тым, што здарылася стала вядома ад знаёмага, з якім мужчына сышоў у лес каля 8.00. Да месца пошуку неадкладна выехалі ратавальнікі, а таксама спецыялісты Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР».

Сувязі з згубленым не было. Пошукі, што пачаліся ўвечары ва ўмовах праліўнога дажджу, не спыняліся і ў начны час. Ратавальнікі прачэсвалі лес на квадрацыклах і пешшу, працавалі на водгук. У пошуках удзельнічалі таксама работнікі міліцыі, лясной гаспадаркі і вайскоўцы. Каля 5.00 работнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада выявілі вядро з грыбамі. У гэты раён перанесліся агульныя намаганні ўдзельнікаў пошуку.

Калі мужчыну выявілі ў 11.15, ён ужо быў без прытомнасці. Спецыялісты неадкладна вынеслі пацярпелага з лесу на насілках і перадалі медработнікам. З папярэднім дыягназам «пераахаладжэнне» мужчыну шпіталізавалі ва ўстанову аховы здароўя.

Усяго ў пошукава-выратавальнай аперацыі былі задзейнічаны 10 адзінак тэхнікі, 39 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.