Вы тут

Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Specіal Olympіcs на новым этапе супрацоўніцтва


Клуб рады падставіць плячо Беларускаму камітэту «Спешыял Алімпікс», пад эгідай якога праходзяць розныя мерапрыемствы ў падтрымку развіцця ў Беларусі інклюзіўнага падыходу праз уключэнне людзей з асаблівасцямі здароўя ў спорт і здаровы лад жыцця. Пра гэта заявіў кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка падчас наведвання рэспубліканскага футбольнага турніру з удзелам жаночых каманд.


Фота:  Special Olympics Belarus

«Гэта не першы сумесны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба з Беларускім камітэтам «Спешыял Алімпікс». Пад эгідай гэтай арганізацыі праводзіцца шмат важных мерапрыемстваў, таму наш клуб заўсёды рады падставіць плячо дапамогі. Скажу на будучыню: у перспектыве будзе падпісаны двухбаковы мемарандум аб супрацоўніцтве», — адзначыў Дзмітрый Лукашэнка.

Беларускі камітэт «Спешыял Алімпікс» праводзіць маштабную работу па сацыяльнай рэабілітацыі людзей з асаблівасцямі інтэлекту праз заняткі спортам. Штогод ладзяцца рэгіянальныя і рэспубліканскія спаборніцтвы па футболе, баскетболе, настольным тэнісе, плаванні, лёгкай атлетыцы і іншых алімпійскіх відах спорту. Арганізоўваюцца трэніроўкі і адборачныя спаборніцтвы для падрыхтоўкі зборнай Рэспублікі Беларусь да Еўрапейскіх і міжнародных спецыяльных Алімпійскіх гульняў.

Сёлета ў аграгарадку Ула Бешанковіцкага раёна прайшоў футбольны турнір сярод жаночых каманд, якія трэніруюцца па сістэме Specіal Olympіcs. Спаборніцтвы былі прымеркаваныя да стагоддзя заснавальніцы руху Юніс Кенэдзі Шрайвер.

У 2010 годзе на базе Ульскага ліцэя імя Льва Даватара быў адкрыты цэнтр прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця. На працягу многіх гадоў навучэнцы цэнтра прадстаўляюць Беларусь на міжнародных спаборніцтвах Specіal Olympіcs. Прэзідэнцкі спартыўны клуб прывёз дзецям разнастайнае абсталяванне і інвентар для ўмацавання спартыўнай базы ліцэя.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.