Вы тут

На граніцы знайшлі егіпцяніна без прытомнасці


Яшчэ адзін пацярпелы мігрант знойдзены на беларуска-польскай граніцы, узбуджана крымінальная справа, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.


У праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб знаходжанні ў лесапаласе паблізу беларуска-польскай граніцы 25-гадовага грамадзяніна Егіпта. Мужчына ляжаў на зямлі ў стане непрытомнасці, пасля аказання першай медыцынскай дапамогі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя.

Прыйшоўшы ў прытомнасць, мужчына расказаў следчаму аб тым, што на тэрыторыі Польшчы яго разам з сябрамі затрымалі людзі ў форме і выдварылі на тэрыторыю Беларусі з прымяненнем гвалту. Тое, што адбылося, памятае невыразна, паколькі адчуваў сябе дрэнна і прасіў мужчын выклікаць медыкаў, аднак атрымаў адмову, пасля чаго страціў прытомнасць.

У рамках крымінальнай справы дапытаны лечачы ўрач пацярпелага, які растлумачыў, што мужчына дастаўлены ў цяжкім стане з яўнымі прыкметамі пераахаладжэння, што было вельмі небяспечным для яго жыцця і здароўя. Прамаруджванне ў шпіталізацыі хоць бы на гадзіну магло прывесці да лятальнага канца.

Па гэтым факце Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 159 (наўмыснае пакіданне ў небяспецы) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Праводзіцца расследаванне.

Пётр ДУНЬКО

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.