Вы тут

Абласныя і Мінскі гарадскі саветы дэпутатаў атрымалі дадатковыя паўнамоцтвы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 366 «Аб закупках пры будаўніцтве аб’ектаў, уключаных у інвестыцыйныя праграмы абласцей і Мінска», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы БелТА.


фота: БелТА

У адпаведнасці з дакументам абласным і Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў прадастаўляюцца паўнамоцтвы на вызначэнне генеральных праектнай і падраднай, інжынернай арганізацый (з ліку дзяржаўных) для будаўніцтва аб’ектаў, уключаных у рэгіянальныя інвестыцыйныя праграмы.

Пры ўзвядзенні такіх аб’ектаў названыя арганізацыі могуць набываць тавары, работы, паслугі за кошт бюджэтных і прыраўнаваных да іх сродкаў з прымяненнем працэдуры закупкі з адной крыніцы.

Рэалізацыя гэтых паўнамоцтваў дасць магчымасць скараціць тэрміны і знізіць кошт праектавання і будаўніцтва аб’ектаў, уключаных у рэгіянальныя інвестыцыйныя праграмы, а таксама абмежаваць удзел у працэдурах закупак нядобрасумленных пастаўшчыкоў і падрадчыкаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.