Вы тут

Першае электраралі Minsk ELECTRO-2021 стартуе сёння на палігоне НАН


Першае электраралі Minsk ELECTRO-2021 стартуе сёння на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу НАН.


Праграмай прадугледжаны выстава электратранспарту і кампанентнай базы, якія выпускаюцца айчыннымі вытворцамі, старт спаборніцтваў электрамабіляў, а таксама катанне на персанальным электратранспарце для наведвальнікаў і гасцей. Плануецца, што на выставе навукова-тэхнічных распрацовак у галіне электратранспарту прадставяць сваю серыйна выпускаемую прадукцыю і пілотныя праекты Мінскі аўтамабільны завод, «Белкамунмаш», «БелДжы», прыборабудаўнічы завод «Оптрон» і ААТ «Віцязь».

Кампаненты сілавой устаноўкі для айчынных электрамабіляў прадставяць «Магілёўліфтмаш», завод «Вымяральнік» і Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН, які сёння з’яўляецца вядучым навукова-тэхнічным цэнтрам Беларусі ў галіне электратранспарту.

Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі прадаставіць жадаючым магчымасць праверыць навыкі ваджэння ва ўмовах намеці на трэнажорнай сістэме Drift-Car.

Арганізатарамі электраралі выступаюць Нацыянальная акадэмія навук, Міністэрства транспарту, Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН, Беларуская аўтамабільная федэрацыя і Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.