Вы тут

Падвойнае ДТЗ на МКАД: пешаход трапіў пад колы Peugeot, а пасля там жа сутыкнуліся Opel і Ford


Падвойнае ДТЗ адбылося ў раёне 52-га км МКАД мінулай ноччу — пацярпеў пешаход, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на ДАІ Мінска.


Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 22: 25 36-гадовая кіроўца Peugeot ехала па ўнутраным кальцы ў напрамку Лагойскага тракта, у раёне 52-га км яна збіла мужчыну, які перабягаў дарогу злева направа па ходзе руху аўтамабіля. Праз некалькі хвілін у гэтым жа месцы сутыкнуліся яшчэ дзве легкавушкі: Opel і Ford. Кіроўца апошняга спыніўся, каб дапамагчы пацярпеламу ў першым ДТЗ пешаходу, у яго аўтамабіль урэзаўся Ford і ад удару наехаў на Peugeot.

У выніку ДТЗ транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні, а 49-гадовы пешаход шпіталізаваны.

Высвятляюцца абставіны здарэння.

Фота ДАІ Мінска

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».