Вы тут

Субоцін: нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, аграрыі спрацавалі вышэй сярэдняга


У гэтым годзе, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, аграрыі спрацавалі вышэй сярэдняга. Такое меркаванне сёння журналістам выказаў намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021» у Скідзелі, перадае БелТА.


«Магчыма, не ў той ступені, у якой хацелі, дасягнулі паказчыкаў. Усе бачылі, якім было надвор’е летам: то засушыць, то залье. Але калі браць сярэднія паказчыкі за пяць гадоў, то сельская гаспадарка краіны спрацавала крыху вышэй сярэдняга», — сказаў Аляксандр Субоцін.

Віцэ-прэм’ер звярнуў увагу, што Гродзенская вобласць заўсёды была сярод лідараў у плане новых падыходаў, укаранення тэхналогій у сельскай гаспадарцы — як у аграноміі, так і жывёлагадоўлі. «І планку яны не апускаюць. Важна, што і сёння, калі мы падводзім прамежкавыя вынікі, працы працягваюцца», — падкрэсліў ён.

Святочныя гулянні ў Скідзелі разгарнуліся на некалькіх лакацыях. На галоўнай сцэне — канцэртная праграма і ўшанаванне перадавікоў вытворчасці. Стары і Цэнтральны парк горада прынялі забаўляльныя, інтэрактыўныя пляцоўкі ў сучаснай і традыцыйнай тэматыцы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.