Вы тут

У Магілёўскім раёне мясцовыя жыхары пры пажары выратавалі пенсіянера


У Магілёўскім раёне пры пажары мясцовыя жыхары выратавалі пенсіянера. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


«24 верасня ў 8.40 у МНС патэлефанавала жыхарка в. Махава і паведаміла аб пажары аднапавярховага двухкватэрнага жылога дома па вул. Ратавальнікі аператыўна прыбылі на месца НС: гарэла кватэра, якая належыць 61-гадоваму пенсіянеру», — распавялі ў прэс-службе.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС мясцовыя жыхары эвакуіравалі пенсіянера з задымленага жылля. Са шматлікімі апёкамі ў вельмі цяжкім стане мужчына шпіталізаваны.

Работнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар, не даўшы агню дабрацца да суседняй кватэры. Меркаваная прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

«Неасцярожнае абыходжанне з агнём — самая распаўсюджаная прычына ўзгаранняў і гібелі людзей на пажарах. Незатушенная цыгарэта, у адрозненне ад спадарожных курэння хвароб, забівае імгненна. Прычым не толькі вінаватага, але і яго блізкіх, родных. Знайдзіце сілы завязаць з гэтай згубнай звычкай. Калі не атрымліваецца, то паліце бяспечна — недакуркі гасіце да апошняй іскры і абавязкова ў попельніцы. І ні ў якім выпадку нельга паліць у ложку», — дадалі ратавальнікі.

Фота МНС

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.