Вы тут

У Барселоне падчас масавых гулянняў пацярпелі больш за 40 чалавек


Не менш 43 чалавек пацярпелі мінулай ноччу падчас масавых гулянняў у Барселоне, паведамляе БелТА, са спасылкай на іспанскую газету Diario


Па інфармацыі выдання, мясцовыя ўлады ў другую ноч правядзення фестывалю Ла Мерсе заявілі аб 20 выпадках затрымання, 13 ўзброеных нападах і двух падпаленых аўтамабілях грамадзянскай гвардыі. Толькі да раніцы паліцыі ўдалося канчаткова разагнаць тых, хто сабраўся. Па дадзеных службы хуткай дапамогі, ноччу прыйшлося задзейнічаць сем спецыялізаваных падраздзяленняў. Тры дзясяткі пацярпелых былі дастаўлены ў бальніцу, яшчэ 14 чалавек атрымалі дапамогу на месцы боек і сутыкненняў з паліцыяй.

Фестываль Ла Мерсе праходзіць у каталонскай сталіцы ў канцы верасня і доўжыцца некалькі дзён. Ён суправаджаецца масавымі шэсцямі па вуліцах і выбудоўваннем «жывых вежаў» з людзей.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?