Вы тут

Мінсельгасхарч: аб’ёмы вытворчасці забяспечаць патрэбнасці ўнутранага рынку ў сыравіне


Аб’ёмы вытворчасці ў бягучым годзе дадуць магчымасць забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку краіны ў сельскагаспадарчай сыравіне, паведамляе тэлеграм-канал Мінсельгасхарча.


«Сельскагаспадарчая галіна і асабліва раслінаводства — гэта „вытворчы цэх“ пад адкрытым небам і пагодна-кліматычныя змены кожны год ўплываюць у рознай ступені на канчатковыя вынікі. 2020 год быў больш спрыяльным па пагодна-кліматычным умовам і паказчыкі вытворчасці асноўных сельскагаспадарчых культур склаліся высокімі, а па нарыхтоўцы травяных кармоў — рэкордныя, дазволіўшы забяспечыць іх запас на 1,5 гады. Разам з тым бягучы год, больш экстрэмальны па пагодна-кліматычным умовам, не дазваляе аграрыям дасягнуць леташніх паказчыкаў па шэрагу культур», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым, як адзначылі ў ведамстве, калі параўноўваць бягучы год з сярэднімі значэннямі за мінулую пяцігодку, то па большасці паказчыкаў прагнозы бягучага года вышэй сярэдніх. Так, валавы збор збожжавых і зернебабовых у вазе пасля дапрацоўкі ў сярэднім за пяць гадоў у сельскагаспадарчых і фермерскіх арганізацыях склаў 7332 тыс.т. У 2021 годзе прагназуецца атрымаць 7460 тыс.т., або 102% да сярэдняга за пяць гадоў, у тым ліку валавы збор грэчкі ў вазе пасля дапрацоўкі прагназуецца атрымаць на ўзроўні 2020 года — 28 тыс.т., або 149% да сярэдняга за пяць гадоў.

Вытворчасць рапсу ў бягучым годзе прагназуецца ў аб’ёме 720 тыс.т., або 138% да сярэдняга за пяцігодку, цукровых буракоў — 4,8 млн тон, або 105% да сярэдняга за пяць гадоў.

«Дадзеныя аб’ёмы вытворчасці дазваляюць забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку краіны ў сельскагаспадарчай сыравіне. Напрыклад, для гарантаванага забеспячэння насельніцтва краіны хлебабулачнымі, крупянымі, макароннымі вырабамі па даступных цэнах аб’ём дзяржзаказу на харчовае збожжа па фіксаваных дзяржавай цэнах вызначаны ў аб’ёме 831 тыс.т., або 11% ад валавай вытворчасці збожжа. Памяншэнне дзяржзаказу звязана з агульнай тэндэнцыяй зніжэння спажывання хлебапрадуктаў. У сярэднім за пяць гадоў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб пастаўлялася па 869 тыс.т. харчовага збожжа, у тым ліку каля 10 тыс.т. грэчкі», — растлумачылі ў міністэрстве.

Для забеспячэння патрэбнасці прадпрыемстваў алейнатлушчавай, кандытарскай галіны, рэалізацыі ў рознічную сетку рапсавага алею дзяржзаказ на пастаўку масланасення рапсу ў бягучым годзе вызначаны ўрадам у аб’ёме 100 тыс.т., або 14% чаканай яго вытворчасці ў 2021 годзе, лішкі масланасення рапсу і рапсавага алею, як і ў мінулыя гады, запатрабаваныя для пастаўкі на экспарт.

Для поўнага забеспячэння ўнутранага рынку краіны цукрам айчыннай вытворчасці ў краіне вызначаны дзяржаўны заказ на пастаўку цукровым камбінатам цукровых буракоў у аб’ёме 3 млн.т., астатнія за 1,8 млн т будуць перапрацаваныя для пастаўкі цукру на экспарт.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.