Вы тут

Першае пасяджэнне новага Бундэстагу можа адбыцца 26 кастрычніка


Першае пасяджэнне Бундэстагу новага, 20-га, склікання адбудзецца можа адбацца 26 кастрычніка, паведаміла ў нядзелю агенцтва DPA са спасылкай на адміністрацыю парламента ФРГ, перадае ТАСС.


Падчас устаноўчага пасяджэння будуць абраныя старшыня Бундэстагу і яго намеснікі. 26 кастрычніка з’яўляецца апошнім днём, калі, згодна з германскім заканадаўствам, павінен сабрацца новы парламент. Параграф 39 Асноўнага закона прадугледжвае, што першае паседжанне павінна прайсці на працягу 30 дзён пасля выбараў.

Парламенцкія выбары праходзяць у нядзелю ў ФРГ. Партыя, якая пераможа атрымае права сфармаваць урад, а лідар яе партыйнага спісу пры паспяховым фарміраванні кабінета міністраў узначаліць яго. Ад партыі «Саюз-90» / «Зялёныя» на пасаду канцлера прэтэндуе Анналена Бербак, ад блока Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў (ХДС / ХСС) — Армін Лашэт, ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) — Олаф Шольц. Ангела Меркель сваю кандыдатуру ў гэты раз выстаўляць не стала і заявіла аб намеры пасля заканчэння паўнамоцтваў зусім сысці з палітыкі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».