Вы тут

Пенсійнае страхаванне ў Беларусі запусцяць у 2022 годзе. Якое прадпрыемства будзе прадастаўляць гэтую паслугу


Пенсійнае страхаванне ў Беларусі плануецца запусціць у кастрычніку наступнага года. Такой інфармацыяй у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, перадаюць «Мінск-Навіны».


Нагадаем, што раней новы праект назапашвальнага страхавання пенсій абмяркоўваўся падчас нарады ў Прэзідэнта Беларусі.

Міністр працы і сацыяльнай абароны падкрэсліла, што частка беларусаў ужо цяпер карыстаецца гэтай праграмай, але сярод усяго працоўнага насельніцтва іх колькасць не перавышае 5 %, у той час як астатнія жыхары рэспублікі аддаюць перавагу салідарнай пенсійнай сістэме.

Дата афіцыйнага запуску добраахвотнага пенсійнага страхавання — 1 кастрычніка 2022 года. Ірына Касцевіч удакладняе, што да гэтага новаўвядзення неабходна падрыхтавацца: правесці некалькі арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, удасканаліць праграмныя рэсурсы і г. д.

— Каб без збою з 1 кастрычніка 2022 года чалавек мог альбо прыйсці ў страхавую арганізацыю і запоўніць заяву, альбо ж у электронным выглядзе праз сайт падаць заяву і заключыць дамову, каб уступіць у гэтую сістэму — распавяла кіраўнік ведамства.

Плануецца, што паслугу будзе аказваць Рэспубліканскае унітарнае страхавое прадпрыемства «Стравіта». Прынятае рашэнне, па словах міністра працы і сацыяльнай абароны, абумоўлена двума прычынамі: па-першае, дзяржава мае магчымасць гарантаваць захаванасць назапашаных сродкаў праз дзяржаўную арганізацыю, па-другое, «Стравіта» — развітая філіяльная сетка, якую ўжо выбралі парадку 90% людзей, якія аформілі пенсійнае страхаванне.

Ірына Касцевіч таксама звярнула ўвагу, што праект указа прадугледжвае механізм капіталізацыі, ён будзе грунтавацца на інфляцыйных момантах, магчымых падчас назапашвальнага перыяду.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?