Вы тут

У Гомелі вынесены прысуд за забойства з асаблівай жорсткасцю


Гомельскім абласным судом пастаўлены прысуд па крымінальнай справе пра забойства з асаблівай жорсткасцю, паведамілі ў абласным судзе.


Судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда разгледзела крымінальную справу па п.6 ч.2 арт.139 КК.

У пачатку красавіка гэтага года абвінавачваны, будучы п’яны, у адной з вёсак Гомельскага раёна пасварыўся з мужчынам. «У ходзе канфлікту дзейнічаў з асаблівай жорсткасцю, нанёс яму не менш як 9 удараў нажом і не менш за 14 удараў рукамі, а таксама вострымі прадметамі па розных частках цела. Пацярпеламу былі нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да яго смерці», — распавялі ў судзе.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама да абвінавачанага ў адпаведнасці са ст.107 КК ужыта прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».