Вы тут

Мінчане з парушэннем слыху адзначылі адразу тры важныя даты


У Тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна сталіцы адбылося святочнае мерапрыемства з удзелам пажылых мінчан з парушэннем слыху, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» арганізатары.


Фота арганізатараў

Свята было прымеркавана адразу да трох важным дат — Міжнароднага дня мовы жэстаў (23 верасня), Міжнароднага дня глухога чалавека (26 верасня) і Міжнароднага дня пажылога чалавека (1 кастрычніка). З віншавальным словам выступілі намеснік дырэктара ўстановы Юлія Крывашэіна і загадчыца аддзялення суправаджанага пражывання Кацярына Кабак. Гасцям падарылі гваздзікі і наладзілі святочнае чаяванне.

— Мне прыемна было з усімі сустрэцца, пагутарыць і праз успаміны акунуцца ў маладыя гады. Вялікая ўдзячнасць супрацоўнікам цэнтра, а таксама перакладчыку мовы жэстаў Алене Алегаўне Пугачовай за арганізацыю нашай сустрэчы, — падзялілася ўражаннямі ад мерапрыемства ганаровы ветэран працы Тамара Пятроўна Арцюх.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

У разгары сезон журавін. Менавіта цяпер самы час назапасіць гэтых ягад на доўгі перыяд халадоў і прастуд.

Грамадства

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Янка Купала дакладна чуў беларускія калыханкі ад сваёй маці, Бянігны Іванаўны, лежачы ў калысцы ў Вязынцы.

Грамадства

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Банда рабаўнікоў «трапілася» дзякуючы адбіткам спецыяльнай прылады.

Грамадства

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Экспедыцыю ў Малінаўку арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва ветэран пошукавага руху Пётр Хаванскі.