Вы тут

Мінчанін збудаваў у кватэры міні-лабараторыю для вырошчвання канопляў


Супрацоўнікі наркакантролю Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі 30-гадовага мінчаніна, які ў пакоі сваёй кватэры збудаваў міні-лабараторыю па вырошчванні канопляў, паведамляе БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.


У кватэры выявілі шафу, абсталяваную сістэмай вентыляцыі, тэрмометрам і люмінесцэнтнымі лямпамі, а таксама тры палімерныя ёмістасці з глебай, у якіх знаходзіліся расліны. Акрамя таго, у кватэры мужчына захоўваў каля 3 г марыхуаны, гатовай да ўжывання. Як растлумачыў затрыманы, марыхуану ён захоўваў для асабістага спажывання. З такой жа мэтай на працягу месяца вырошчваў каноплі.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, а таксама незаконны абарот наркотыкаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.