Вы тут

Драматычны тэатр імя Якуба Коласа адзначае два юбілеі


У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа дзве юбілейныя даты: 95 гадавіна заснавання і 80 гадоў як там адбыўся першы паказ спектакля «Несцерка», які мае статус візітнай карткі тэатра. 


Днём заснавання віцебскага тэатра лічыцца 21 лістапада 1926 года. У Віцебску адкрылі Другі Беларускі Дзяржаўны тэатр на базе выпускнога курса Беларускай драматычнай студыі пры знакамітым Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры. 

У 1920-1930-я гады існавалі яшчэ два нацыянальныя тэатры: БДТ-1 (будучы «Купалаўскі») — у Мінску, і вандроўны, пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка, будучы БДТ-3 — у Гомелі.

На прэс-канферэнцыі нагадалі, што «Несцерка» традыцыйна адкрывае чарговы творчы сезон. Так было і сёлета (паказалі 12 верасня). 

Галоўны герой — чалавек з гумарам, вынаходлівы, і добры, выказвае погляды простых людзей. За пастаноўку спектакля Навум Лойтар разам з выканаўцамі галоўных роляў Аляксандрам Ільінскім (у 1953-м яму прысвоілі званне Народны артыст СССР) і Цімохам Сяргейчыкам, кампазітарам Ісакам Любанам, а таксама мастацкім кіраўніком тэатра Паўлам Малчанавым, у 1946 годзе быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

У «Несцерцы» занята ўся трупа. 

Як такіх святкаванняў юбілеяў не будзе, удакладніў мастацкі кіраўнік Міхась Краснабаеў. Замест гэтага амаль усе акцёры сыграюць у спектаклі «Ціль» па п’есе Рыгора Горына. Гэта пастаноўка, што цікава, адна з першых Марка Захарава ў «Ленкаме». Галоўны герой — блазан, але, можна, так сказаць «з сакрэтам». Такія «раптам» становяцца лідарамі, за якімі ідуць людзі, але гэта адбівацца на іх жыцці не заўсёды добра.

У гэтым спектаклі заняты і народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс, старэйшы «коласавец», адзін са старэйшых працуючых акцёраў свету, якому ў кастрычніку споўніцца 87 гадоў. У віцебскім тэатры ён служыць з 1958-га.

Наконт гастрольнай дзейнасці, у новым сезоне будзе багата паездак. У тым ліку і за мяжу. У прыватнасці, на расійскім фэсце «Ліпецкія тэатральныя сустрэчы» віцябчане пакажуць спектакль «Гульня ў джын». А ў канцы кастрычніка ў беларускім пасольстве ў Маскве — «Шагал...Шагал...» Дырэктар тэатра Аляксандр Старых распавёў пра тое, што працягваецца замена даху будынка. На сёння ідзе ўжо другая чарга гэтых работ. Ён адзначыў вялікую падтрымку з боку кіраўніцтва міністэрства культуры. З часам ёсць надзея атрымаць новае светлавое і гукавое абсталяванне.

На жаль, даўняя мара стварыць музей гісторыі тэатра не рэалізавалася. Шмат чаго для таго, каб ён быў, зрабіла Народная артыстка Беларусі Святлана Акружная. Нават не верыцца, што гэтай вечна маладой, энергічнай, поўнай творчых планаў жанчыне ў студзені будучага года споўніцца 75 гадоў (безумоўна, усяго).

У тэатры будзе працягнута традыцыя праводзіць фэст школьных тэатраў. Як падкрэсліў кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Алесь Замкоўскі, абавязковая ўмова для ўдзельнікаў не мяняецца: трэба, каб пастаноўкі былі на беларускай мове. Ужо многія з тых дзяцей і падлеткаў, хто выступаў у «коласаўскім», звязалі свае жыццё з тэатральным мастацтвам, сталі вернымі гледачамі. У любым выпадку, канешне, магчымасць падрыхтавацца да спектакля ў акцёрскай грымёрцы, сыграць пад святлом сафітаў на сцэне, дзе выступаюць прафесіяналы, пачуць парады рэжысёраў, акцёраў, адчуць тэатр «унутры» — такое не забываецца! 

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».