Вы тут

Свой камень


Хутка споўніцца дваццаць гадоў, як замак шаснаццатага стагоддзя ў былым мястэчку Любча Навагрудскага раёна зазнаў другое жыццё — пачалася яго рэстаўрацыя. Адраджэнне архітэктурна-гістарычнай каштоўнасці ўзяў на сябе былы любчанскі ўраджэнец Іван Пячынскі, які стварыў дабрачынны фонд, а сіламі валанцёраў і добраахвотнікаў пачалося ўзвядзенне веж і замкавых сцен. Ужо паўсталі дзве вежы, працягваецца будоўля трэцяй — над пакручастым берагам Нёмана, кладзецца паўночная сцяна. Гэтымі восеньскімі днямі праца ў замку не спыняецца. Сярод будаўнікоў на муроўцы сцяны шчыруе Іван Дзецюкоў (на фота), які прыехаў у якасці валанцёра з Аршанскага раёна. У аднаўленні помніка дойлідства дапамагаюць і вучні мясцовый школы, бо для іх такая праца, несумненна, гонар. Васьмікласнікі Павел Антановіч і Яўген Ігнатовіч гэтым разам упарадкоўвалі цэглу, былі падручнымі ў муляраў.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».