Вы тут

У кітайскай правінцыі Хэнань знайшлі чалавечыя астанкі ўзростам 32 тыс. гадоў


У правінцыі Хэнань у Цэнтральным Кітаі была выяўленая закамянеласць чалавечага чэрапа ўзростам 32 тыс. гадоў, паведамляе Сіньхуа са спасылкай на Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР.


Знаходка з’яўляецца самым раннім выкапням, які сведчыць аб прысутнасці людзей на гэтай тэрыторыі шмат тысяч гадоў таму. Раней у ходзе археалагічных даследаванняў палеаліту ў пячорах, якія знаходзяцца ў гэтым жа раёне, былі выяўленыя чалавечыя закамянеласці, закамянеласці жывёл і каменныя прылады працы.

«Новыя знаходкі маюць вялікае значэнне для вывучэння паходжання і эвалюцыі сучаснага чалавека, якія засялялі гэтыя месцы ў той час», — сказаў дырэктар Інстытута культурнай спадчыны і археалогіі правінцыі Хэнань Лю Хайван.

Акрамя закамянеласцяў чэрапа археолагі таксама выявілі больш за 10 тыс. фрагментаў костак коней, коз, мядзведзяў, аленяў, дзікоў і ваўкоў, узрост якіх складае ад 30 тыс. да 40 тыс. гадоў. Акрамя таго, былі знойдзеныя і каменныя прылады працы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».