Вы тут

Лукашэнка: Ёсць варыянт праекта новага Асноўнага закона


Пра тое, што сустрэча Прэзідэнта Беларусі з Канстытуцыйнай камісіяй адбудзецца на гэтым тыдні стала вядома загадзя. На нарадзе з Саветам міністраў у мінулы панядзелак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што хоча ў хуткім часе абмеркаваць праект новага галоўнага дакумента краіны. Пасля разгляду змен з шырокім складам адмысловай камісіі створаць невялікую групу экспертаў, якая прафесійна будзе дапрацоўваць закон і рыхтаваць яго да рэферэндуму. Па словах Прэзідэнта, ён адбудзецца не пазней лютага наступнага года. 


Сваю работу Канстытуцыйная камісія пачала з сакавіка. Яе задачамі было не толькі распрацаваць прапановы па змене Канстытуцыі, але і забяспечыць іх ўсенароднае абмеркаванне. У склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек. Гэта прадстаўнікі дзяржаўных органаў, юрыдычнай навукі, грамадскіх аб’яднанняў, розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Кіраванне групай даручылі старшыні Канстытуцыйнага Суда Пятру Міклашэвічу. Так, па выніках работы Пётр Міклашэвіч расказаў, што нявырашанымі засталіся толькі тры пытанні. Іх і плануецца абмеркаваць з Прэзідэнтам — статус Усебеларускага народнага сходу, пытанне са смяротным пакараннем і права працоўных калектываў вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. 

«Мінулі месяцы напружанай працы, вялікай працы, спрэчак, прэтэнзій адзін да аднаго. На наш заклік прыняць удзел у распрацоўцы новай рэдакцыі Асноўнага Закона адгукнулася вялікая колькасць людзей, у тым ліку грамадскія аб’яднанні. Гэта зразумела — гэта аснова нашай перспектывы, нашага жыцця ў будучым. Вам давялося дэталёва вывучыць усе прапановы і ініцыятывы, прааналізаваць сусветны вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, вывучыць сучасныя тэндэнцыі развіцця канстытуцыйнага заканадаўства. Гэта, безумоўна, вялікая праца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падзякаваў усім членам камісіі за адказны падыход да справы і дадаў, што ўважліва сачыў за працэсам, слухаў выступленні ўдзельнікаў у сродках масавай інфармацыі.

Прэзідэнт канстатаваў, што ёсць варыянт праекта Асноўнага Закона краіны, а таксама адзначыў сістэмны характар прапанаваных зменаў. Бо яны ў сваю чаргу закранаюць практычна ўсе раздзелы Канстытуцыі: ад прэамбулы да заключных палажэнняў.

«Папраўкі накіраваны на тое, каб зрабіць наш Асноўны Закон больш сучасным. Адразу скажу пра тое, што мне імпануе ў прапанаваным праекце. Гэта, натуральна, не канчатковае меркаванне. Замацаванне ў Канстытуцыі каштоўнасных арыенціраў грамадства, у тым ліку захавання гістарычнай праўды і памяці аб подзвігу беларускага народа, асабліва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На мой погляд, гэта абсалютна правільна. Менавіта патрыятызм і гістарычная памяць робяць нас сапраўды адным народам, адзінай нацыяй», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, камісія слушна прапаноўвае пакінуць непарушнымі канстытуцыйныя прынцыпы, накіраваныя на забеспячэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, бо з імі мы адбыліся як нацыя, як суверэнная дзяржава, пра якую наш народ марыў тысячу гадоў.

«Прапануецца ў Асноўным Законе захаваць пераемнасць сацыяльнай палітыкі дзяржавы і нават прыкметна павысіць узровень сацыяльнай абароненасці грамадзян. З гэтым я згодны. Гэта адпавядае дзяржаўнаму курсу, які падтрымлівае большасць грамадзян краіны. Тут ёсць небяспечнасць скаціцца да льготаў, якія будуць датычацца ўсяго. Вось гэтага дапусціць нельга ні ў якім выпадку», — падкрэслівае Аляксандр Лукашэнка. 

Новая Канстытуцыя, па яго меркаванні, павінна даць большыя магчымасці для самарэалізацыі людзей, бо многія з беларусаў мяркуюць — дзяржава павінна рабіць усё ад рамонту платоў да будаўніцтва жылля.

«Таму сацыяльная абароненасць — гэта не ёсць пашырэнне льгатавання. Гэта было б нядрэнна. Але на гэта грошай не будзе. Мы паабяцаем людзям у Асноўным Законе, але выканаць не зможам...», — кажа Прэзідэнт.

Ён перакананы, што беларусы пазітыўна ўспрымуць прапановы камісіі аб замацаванні гарантый пенсіённага забеспячэння, падтрымкі сем’яў з дзецьмі, каштоўнасці сям’і і шлюбу, роўных магчымасцяў для асоб з інваліднасцю.

«Прапанавана зрабіць палітычную сістэму краіны больш гарманічнай і збалансаванай, пераразмеркаваўшы паўнамоцтвы Прэзідэнта, парламента і ўрада, іншых органаў улады, усталяваўшы канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу, Цэнтрвыбаркама. Таксама прапанавана пашырыць гарантыі судовай абароны правоў грамадзян. Прапрацавана практычна ўсё, пра што мы сталі казаць задоўга да пачатку дзейнасці Канстытуцыйнай камісіі», — заявіў кіраўнік краіны.

Пасля ён спыніўся на спрэчных момантах. «Я не знайшоў пераходных палажэнняў, якія даюць адказы на наступныя пытанні. Як будуць дзейнічаць органы ўлады пасля прыняцця Канстытуцыі? Калі гэта з Канстытуцыі не выцякае, нам неабходна дапрацаваць у гэтай частцы Канстытуцыі. Пераходныя палажэнні павінны быць, каб не ствараўся нейкі вакуум. Як будзе фармавацца УНС, працаваць упаўнаважаны па правах чалавека? Канечне, можна ўсё адаслаць да законаў і падзаконных актаў. Гэта таксама нармальная тэхналогія, але пажадана, каб фундаментальнае было замацавана ў Канстытуцыі», — пералічыў кіраўнік краіны.

Таксама, як ён працягнуў, у праекце не прадугледжаны дэкрэты, у такім выпадку што будзе з ужо выдадзенымі, няма адказу, які будзе механізм правядзення выбараў у адзіны дзень галасавання пры датэрміновым роспуску палат парламента.

«Вядома, гэта не ўсе праблемныя пытанні. Іх значна больш. Адным словам, нам ёсць што абмеркаваць. Мы павінны беражліва і рацыянальна паставіцца да прапаноў, якія па тых ці іншых прычынах не ўлічаны ў падрыхтаваным праекце Канстытуцыі. Акрамя таго, перакананы, што паступяць прапановы і падчас усенароднага абмеркавання», — мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго, будзе правільным, калі наступнай дапрацоўкай праекта Канстытуцыі пасля сустрэчы зоймуцца эксперты-юрысты, якія ў сціснутыя тэрміны зробяць тэкст з улікам вынікаў абмеркавання, ліквідуюць юрыдычныя супярэчнасці. Да юрыстаў падключыцца і кіраўніцтва.

«Канстытуцыю сам адзін юрыст не напіша. Ні з вопытам. Ні без вопыту. Гэта павінны быць практыкі, людзі ад жыцця, — дадае Прэзідэнт. — Важна, каб уся работа па канстытуцыйным будаўніцтве стала асновай для кансалідацыі беларускага грамадства, заклала трывалы прававы фундамент для развіцця краіны на перспектыву. Упэўнены, так і будзе, таму што канчатковае рашэнне прыме народ. Як я ўжо казаў, рэферэндум адбудзецца не пазней лютага наступнага года».

Прэзідэнт адзначыў, што наконт змен у Канстытуцыі існуюць розныя погляды ў грамадстве, існуе і меркаванне, што рэферэндум не патрэбны — неабходна ісці абраным шляхам, Асноўны Закон не перашкода.

«Гэта меркаванне не прымаецца. Мы паабяцалі правесці рэферэндум па Канстытуцыі. Ад нас патрабавалі пераменаў і не толькі пераменаў. Мы самі разумелі, што сутнасць жыцця і складаецца ў тым, каб пастаянна змяняцца толькі на карысць. Перамены — гэта не злом, гэта эвалюцыйнае развіццё. Канстытуцыя неабходная, бо неабходны нармальны рух наперад. Будзем усведамляць гэта як перамены», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Самае галоўнае, адзначае Прэзідэнт, працуючы над праектам новай Канстытуцыі, распрацоўшчыкі павінны знаходзіць адказ на пытанні: навошта мы гэта робім і каму гэта трэба?

«Я магу адказаць на гэтыя пытанні. Робім гэтую Канстытуцыю для беларускага народа. Я вам параю, калі вы далучаецеся да праекта Канстытуцыі, думайце пра сваіх дзяцей», — заклікае кіраўнік краіны.

На яго думку, новая Канстытуцыя павінна ўлічваць многія нюансы. У першую чаргу тыя, што адносяцца да паўнамоцтваў, функцый органаў улады.

«Вам прыйдзецца выступаючым сёння і тым, хто будзе далей працаваць, пастаянна трымаць у галаве гэтыя пытанні. Канстытуцыю мы зараз не пад сябе зробім, ці Лукашэнка пад сябе зробіць, як некаторыя кажуць. Пасля Лукашэнкі будуць іншыя, і мы павінны бачыць, хто будзе замест Лукашэнкі і як ён павядзе краіну», — падкрэслівае Прэзідэнт.

Ён канстатуе, што органы ўлады асобна разгледзяць праект Канстытуцыі, пройдзе этап грамадскага абмеркавання.

«Да лютага, я думаю, мы выйдзем на той праект Канстытуцыі, які неабходна нашым людзям і які створыць аснову для развіцця нашай дзяржавы праз перамены, а не праз злом», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

З першых вуснаў

«Важна, каб уся работа па канстытуцыйным будаўніцтве стала асновай для кансалідацыі беларускага грамадства»

У Палацы Незалежнасці падводзяць вынікі працы Канстытуцыйнай камісіі

Пра тое, што сустрэча Прэзідэнта Беларусі з Канстытуцыйнай камісіяй адбудзецца на гэтым тыдні, стала вядома загадзя. На нарадзе з Саветам Міністраў у мінулы панядзелак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што хоча ў хуткім часе абмеркаваць праект новага галоўнага дакумента краіны. Пасля разгляду змен з шырокім складам адмысловай камісіі створаць невялікую групу экспертаў, якая прафесійна будзе дапрацоўваць закон і рыхтаваць яго да рэферэндума. Па словах Прэзідэнта, ён адбудзецца не пазней лютага наступнага года.

Сваю работу Канстытуцыйнай камісія пачала з сакавіка. Яе задачамі было не толькі распрацаваць прапановы па змене Канстытуцыі, але і забяспечыць іх ўсенароднае абмеркаванне. У склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек. Гэта прадстаўнікі дзяржаўных органаў, юрыдычнай навукі, грамадскіх аб'яднанняў, розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Кіраванне групай даручылі старшыні Канстытуцыйнага Суда Пятру Міклашэвічу. Так, па выніках работы Пётр Міклашэвіч расказаў, што нявырашанымі засталіся толькі тры пытанні. Іх і плануецца абмеркаваць з Прэзідэнтам — статус Усебеларускага народнага сходу, пытанне са смяротным пакараннем і права працоўных калектываў вылучаць кандыдатаў у дэпутаты.

Захаванне сацыяльных гарантый і гістарычнай памяці

«Мінулі месяцы напружанай працы, вялікай працы, спораў, прэтэнзій адзін да аднаго. На наш заклік прыняць удзел у распрацоўцы новай рэдакцыі Асноўнага Закона адгукнулася вялікая колькасць людзей, у тым ліку грамадскія аб’яднанні. Гэта зразумела — гэта аснова нашай перспектывы, нашага жыцця ў будучым. Вам давялося дэталёва вывучыць усе прапановы і ініцыятывы, прааналізаваць сусветны вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, вывучыць сучасныя тэндэнцыі развіцця канстытуцыйнага заканадаўства. Гэта, безумоўна, вялікая праца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падзякаваў усім членам камісіі за адказны падыход да справы і дадаў, што ўважліва сачыў за працэсам, слухаў выступленні ўдзельнікаў у сродках масавай інфармацыі.

Прэзідэнт канстатаваў, што ёсць варыянт праекта Асноўнага Закона краіны, а таксама адзначыў сістэмны характар прапанаваных зменаў. Бо яны ў сваю чаргу закранаюць практычна ўсе раздзелы Канстытуцыі: ад прэамбулы да заключных палажэнняў.

«Папраўкі накіраваны на тое, каб зрабіць наш Асноўны Закон больш сучасным. Адразу скажу пра тое, што мне імпануе ў прапанаваным праекце. Гэта, натуральна, не канчатковае меркаванне. Замацаванне ў Канстытуцыі каштоўнасных арыенціраў грамадства, у тым ліку захавання гістарычнай праўды і памяці аб подзвігу беларускага народа, асабліва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На мой погляд, гэта абсалютна правільна. Менавіта патрыятызм і гістарычная памяць робяць нас сапраўды адным народам, адзінай нацыяй», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, камісія слушна прапаноўвае пакінуць непарушнымі канстытуцыйныя прынцыпы, накіраваныя на забеспячэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, бо з імі мы адбыліся як нацыя, як суверэнная дзяржава, пра якую наш народ марыў тысячу гадоў.

«Прапануецца ў Асноўным Законе захаваць пераемнасць сацыяльнай палітыкі дзяржавы і нават прыкметна павысіць узровень сацыяльнай абароненасці грамадзян. З гэтым я згодны. Гэта адпавядае дзяржаўнаму курсу, які падтрымлівае большасць грамадзян краіны. Тут ёсць небяспечнасць скаціцца да льгатавання ўсяго. Вось гэтага дапусціць нельга ні ў якім выпадку», — падкрэслівае Аляксандр Лукашэнка.

Новая Канстытуцыя, па яго меркаванні, павінна даць большыя магчымасці для самарэалізацыі людзей, бо многія з беларусаў думаюць — дзяржава павінна рабіць усё ад рамонтну платоў да будаўніцтва жылля.

«Таму сацыяльная абароненасць — гэта не ёсць пашырэнне льгатавання. Гэта было б нядрэнна. Але на гэта грошай не будзе. Мы паабяцаем людзям у Асноўным Законе, але выканаць не зможам...», — кажа Прэзідэнт.

Ён перакананы, што беларусы пазітыўна ўспрымуць прапановы камісіі аб замацаванні гарантый пенсіённага забеспячэння, падтрымкі сем'яў з дзецьмі, каштоўнасці сям'і і шлюбу, роўных магчымасцяў для асоб з інваліднасцю.

«Прапанавана зрабіць палітычную сістэму краіны больш гарманічнай і збалансаванай, пераразмеркаваўшы паўнамоцтвы Прэзідэнта, парламента і ўрада, іншых органаў улады, усталяваўшы канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу, Цэнтрвыбаркама. Таксама прапанавана пашырыць гарантыі судовай абароны правоў грамадзян. Прапрацавана практычна ўсё, пра што мы сталі казаць задоўга да пачатку працы Канстытуцыйнай камісіі», — заявіў кіраўнік краіны.

Канстытуцыя, якая неабходна нашым людзям

Пасля ён спыніўся на спрэчных момантах. «Я не знайшоў пераходных палажэнняў, якія даюць адказы на наступныя пытанні. Як будуць дзейнічаць органы ўлады пасля прыняцця Канстытуцыі? Калі гэта з Канстытуцыі не выцякае, нам мае быць дапрацаваць у гэтай частцы Канстытуцыі. Пераходныя палажэнні павінны быць, каб не ўтвараўся нейкі вакуум. Як будзе фармавацца УНС, працаваць упаўнаважаны па правах чалавека? Вядома, можна ўсё адаслаць да законаў і падзаконных актаў. Гэта таксама нармальная тэхналогія, але пажадана, каб фундаментальнае было замацавана ў Канстытуцыі», — пералічыў кіраўнік краіны.

Таксама, як ён працягнуў, у праекце не прадугледжаны дэкрэты, у такім выпадку што будзе з ужо выдадзенымі, няма адказу, які будзе механізм правядзення выбараў у адзіны дзень галасавання пры датэрміновым роспуску палат парламента.

«Вядома, гэта не ўсе праблемныя пытанні. Іх значна больш. Адным словам, нам ёсць што абмеркаваць. Мы павінны беражліва і рацыянальна паставіцца да прапаноў, якія па тых ці іншых прычынах не ўлічаны ў падрыхтаваным праекце Канстытуцыі. Акрамя таго, перакананы, што паступяць прапановы і падчас усенароднага абмеркавання», — мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго, будзе правільным, калі наступнай дашліфоўкай праекта Канстытуцыі пасля сустрэчы зоймуцца эксперты-юрысты, якія ў сціснутыя тэрміны дапрацуюць тэкст з улікам вынікаў абмеркавання, ліквідуюць юрыдычныя супярэчнасці. Да юрыстаў падключацца і кіраўнікі.

«Канстытуцыю сам адзін юрыст не напіша. Ні з вопытам, ні без вопыту. Гэта павінны быць практыкі, людзі ад жыцця, — дадае Прэзідэнт. — Важна, каб уся работа па канстытуцыйным будаўніцтве стала асновай для кансалідацыі беларускага грамадства, заклала трывалы прававы фундамент для развіцця краіны на перспектыву. Упэўнены, так і будзе, таму што канчатковае рашэнне прыме народ. Як я ўжо казаў, рэферэндум адбудзецца не пазней лютага наступнага года».

Прэзідэнт адзначыў, што наконт змен у Канстытуцыі існуюць розныя погляды ў грамадстве, існуе і меркаванне, што рэферэндум не патрэбны — неабходна ісці абраным шляхам, Асноўны Закон не перашкода.

«Гэта меркаванне не прымаецца. Мы паабяцалі правесці рэферэндум па Канстытуцыі. Ад нас патрабавалі пераменаў і не толькі пераменаў. Мы самі разумелі, што сутнасць жыцця і складаецца ў тым, каб пастаянна змяняцца толькі на карысць. Перамены — гэта не злом, гэта эвалюцыйнае развіццё. Канстытуцыя неабходная, бо неабходны нармальны рух наперад. Будзем усведамляць гэта як перамены», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Самае галоўнае, адзначае Прэзідэнт, працуючы над праектам новай Канстытуцыі распрацоўшчыкі павінны знаходзіць адказ на пытанні: навошта мы гэта робім і каму гэта трэба?

«Я магу адказаць на гэтыя пытанні. Робім гэтую Канстытуцыю для беларускага народа. Я вам параю, калі вы далучаеся да праекта Канстытуцыі, думайце пра сваіх дзяцей», — заклікае кіраўнік краіны.

На яго думку, новая Канстытуцыя павінна ўлічваць многія нюансы. У першую чаргу тыя, што адносяцца да паўнамоцтваў, функцый органаў улады.

«Вам прыйдзецца, выступаючым сёння і тым, хто будзе далей працаваць, пастаянна трымаць у галаве гэтыя пытанні. Канстытуцыю мы зараз не пад сябе зробім, ці Лукашэнка пад сябе зробіць, як некаторыя кажуць. Пасля Лукашэнкі будуць іншыя, і мы павінны бачыць, хто будзе замест Лукашэнка, і як ён павядзе краіну», — падкрэслівае Прэзідэнт.

Ён канстатуе, што органы ўлады асобна разгледзяць праект Канстытуцыі, пройдзе этап грамадскага абмеркавання.

«Да лютага, я думаю, мы выйдзем на той праект Канстытуцыі, які неабходна нашым людзям і які створыць аснову для развіцця нашай дзяржавы праз перамены, а не праз злом», — акцэнтуе Аляксандр Лукашэнка.

Праца працягваецца

Па выніках сустрэчы Прэзідэнт даў задачу стварыць групу, якая дапрацуе праект. Перад вынясеннем удасканаленага дакумента на народнае абмеркаванне кіраўнік краіны зноў прапанаваў сабрацца такім складам.

«Група юрыстаў пасля народнага абмеркавання кожны радок разгледзіць і канчаткова юрыдычнай мовай прапіша дакумент, якія будзе выносіцца на рэферэндум. А гэта павінна група быць не толькі з юрыстаў, а з розных спецыялістаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прапанаваў і членам Канстытуцыйнай камісіі па жаданні падключыцца да гэтай групы.

«Неабходна ў бліжэйшы тыдзень унесці прапановы па складу такой групы, каб напрацягу месяца дапрацавалі Канстытуцыю. Потым збяромся, яшчэ раз абмяркуем і вынесем на разгляд народу. Пасля юрысты яшчэ раз дапрацуюць. Мы збяромся перад рэферэндумам, атрымаеце праект, прычытаеце і канчаткова прымем рашэнне», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Урэзка

Першым выступоўцам з чаргі распрацоўшчыкаў новай Канстытуцыі быў Пётр Міклашэвіч. Ён расказаў пра навацыі ў Асноўны Закон. Сярод іх удакладненне паўнамоцтваў органаў улады, пашырэнне паўнамоцтваў парламента, урада, устанаўленне канстытуцыйнага статуса УНС як вышэйшага органа народаўладдзя, удасканаленне асновы выбарчай сістэмы, узмацненне сацыяльных гарантый, пашырэнне гарантыі судовай абароны правоў грамадзян.

У раздзел «Асновы Канстытуцыйнага ладу» прапануецца, як працягнуў старшыня камісіі, устанавіць палажэнні аб развіцці Беларуссю атамнай энергетыкі ў мірных мэтах, указаць на выключэнне магчымасці ваеннай агрэсіі з тэрыторыі нашай краіны ў адносінах да іншых дзяржаў, прадугледзіць абавязак дзяржавы захоўваць памяць пра гераічны подзвіг народа пры абароне Айчыны ў гады ВАВ.

Прапануецца таксама замацаваць, што шлюб — гэта саюз мужчыны і жанчыны, і гарантыі дзяржаўнай падтрымкі сям’і з дзецьмі. Праектам Канстытуцыі прадугледжана выключэнне нормы аб адкліканні дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі. Парламент прапануецца выбіраць на пяць гадоў і змяніць парадак сесіі: адну з верасня па чэрвень.

«Прапанавана захаваць Прэзідэнцкую форму праўлення, на заняцце пасады Прэзідэнта ўстанавіць больш высокі ўзроставы цэнз у 40 гадоў, цэнз аседласці, пастаяннага пражывання ў Рэспубліцы Беларусь не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі, цэнз грамадзянства — не мець грамадзянства замежнай дзяржавы. Устанавіць, што адна і тая ж асоба не можа быць Прэзідэнтам больш двух тэрмінаў, абмежаваць паўнамоцтвы Прэзідэнта ў заканадаўчай сферы. Выключыць права выдаваць дэкрэты», — сказаў Пётр Міклашэвіч.

Усяго Канстытуцыйная камісія прапануе змены ў 53 артыкулы Канстытуцыі, уключэнне ў дакумент 14 новых артыкулаў, выключэнне — трох.

Асаблівая ўвага падчас абмеркавання з Прэзідэнтам  была нададзена пытанням, па якіх не ўдалося дамовіцца на пасяджэннях камісіі. Па словах Пятра Міклашэвіча, адзіныя падыходы не знойдзены да фарміравання Усебеларускага народнага сходу. Большасць членаў мяркуе, што ў склад павінны ўваходзіць Прэзідэнт, дэпутаты, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты абласных і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Як выбіраць іншых дэлегатаў адзіныя падходы не знойдзены.

Канстытуцыйная камісія прызнала немэтазгодным уносіць змены ў артыкул пра смяротнае пакаранне, паколькі для  этага неабходны спецыяльны рэферэндум. Але некаторыя з членаў групы прапаноўваюць адмяніць смяротнае пакаранне ці парадак яе прымянення.

Потым журналістам старшыня Канстытуцыйнай камісіі адзначыў, што гэта пытанне вельмі чуллівае, якое ўжо разглядалася на рэферэндуме ў 1996 годзе.

«Для правядзення спецыяльнага рэферэндума патрабуецца адпаведная работа, сацыялагічнае даследванне, тлумачальная работа, праверка гатоўнасці грамадства да такога адказнага рашэння», — заўважыў ён.

Як адзначае Пётр Міклашэвіч, мяркуюць змяніць ці выключыць артыкул аб праве працоўных калектываў вылучаць кандыдатаў у дэпутаты.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда пасля нарады падкрэсліў, што працэс падрыхтоўкі да змянення Канстытуцыі працягваецца.

«Гэта няпросты працэс. Ён патрабуе ўзважанага падыходу, і гэта было адзначана кіраўніком краіны, — акцэнтуе Пётр Міклашэвіч. — Як кіраўнік краіны сёння падкрэсліў: Канстытуцыя пішацца для народа. Вельмі важна пачуць пажаднні ад прадстаўнікоў розных слаёў нашага грамадства. І мэта вынясення на ўсенароднае абмеркавання як раз заключаецца ў тым, каб пачуць запрос народа».

Каментарый у тэму

Наталля КАЧАНАВА, старшыня Савета Рэспублікі, намеснік старшыні Канстытуцыйнай камісіі: “Сёння была сур’ёзная размова, таму што абмяркоўвалася будучае нашай краіны. Кожны член Канстытуцыйнай камісіі разумее сваю адказнасць, таму кожны імкнуўся выказаць сваё меркаванне і свае прапановы. Камісія працавала фактычна чатыры месяцы. Мы прыходзілі часам да агульнага меркавання, але спрэчак было дастаткова. Руземеючы сваю адказнасць, кожны раз думаеш пра тою ці іншую пазіцыю, наколькі яна будзе правільнай для Канстытуцыі. Канстытуцыя — гэта асноўны закон будучыні. Па ім будуць жыць моладзь, якая ідзе за намі”.

Аляксандр ШПАКОЎСКІ, дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы "Актуальная канцэпцыя": “Па трох спрэчных пытаннях, якія выносіліся на нараду з удзелам Прэзідэнта, дадзены вычарпальныя адказы. Я прапанаваў гэтыя адказы на суд Канстытуцыйнай камісіі і кіраўніку краіны. У прынцыпе, па пытанню камплектавання УНС і выключанай меры пакарання я пачуў, што Прэзідэнт падтрымлівае маю пазіцію: УНС павінна камплектавацца не толькі прадстаўнікамі дэпутацкага корпусу. Нельга закукліваць народнае веча ў бюракратычныя рамкі. Па выключнай меры пакарання ішлі гарачыя дыскусіі. Ёсць у Канстытуцыйнай камісіі людзі, якія катэгарычна супраць выключнай меры, але кіраўнік краіны стаіць на папярэдняй пазіцыі. Многія іншыя члены камісіі выступаюць за захванне статусу кво. Нельга выключаць, што паралельна з праектам новай Канстытуцыі будзе вынесана на рэферэндум пытанне аб выключнай меры пакарання. Што датычыцца працоўных калектываў і іх права вылучаць кандэдатаў у дэпутаты, мы будзем дэбатаваць па гэтай тэме. Мой пункт гледжання заключаецца ў тым, што працоўныя калектывы цяпер і ў 1994 годзе — розныя з’явы па сваёй сутнасці. Нельга выключаць таго, што ў будучым прыватнікі атрымаюць магчымасць маніпуляваць такім чынам меркаваннем людзей, разумеючы іх залежнасць ад працоўных адносін, і вылучаць падкантрольных кандыдатаў у дэпутаты”.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».