Вы тут

Акцыя «Чысты лес» пройдзе ў Беларусі 9 кастрычніка


Пра гэта інфармуе прэс-служба Міністэртсва лясной гаспадаркі. У гэтым годзе яна будзе прымеркаваная да Года народнага адзінства і ахопіць усе рэгіёны краіны.


На працягу дня валанцёры змогуць дапамагчы лясгасам ў ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, уборцы будаўнічых і бытавых адходаў, добраўпарадкаванні прыдарожных палос, а таксама лясных масіваў паблізу населеных пунктаў і памятных месцаў.

Стаць часткай акцыі можа любы ахвотны, для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне.

Як і ў папярэднія гады, асаблівы акцэнт у рамках акцыі плануецца зрабіць на рабоце з дзецьмі і карыстальнікамі сацыяльных сетак. Так, кожнае дзіця, якое прыме ўдзел у акцыі, атрымае ад лясгасаў невялікі сувенір. Каштоўныя падарункі чакаюць і аўтараў самых крэатыўных фота- і відэа, размешчаных у сацыяльных сетках пад хэштэгамі #ЧыстыЛес2021 і #ЧистыйЛес2021.

У 2020 годзе ўдзел у акцыі «Чысты лес» прынялі амаль 39 тысяч чалавек. Толькі за суткі валанцёры разам з работнікамі лясной гаспадаркі прыбралі каля 4,5 тысячы кубаметраў смецця і захламленасці, навялі парадак уздоўж прыдарожных палос, добраўпарадкавалі месца паблізу мемарыяльных комплексаў і памятных знакаў. Дадаткова было высаджана больш за 1,3 мільёна дрэў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.