Вы тут

Мезенцаў разлічвае, што прэзідэнты зацвердзяць саюзныя праграмы да канца года


Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў разлічвае, што прэзідэнты Беларусі і Расіі зацвердзяць саюзныя праграмы да канца года. Аб гэтым ён заявіў у час Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы», перадае БелТА.


Фота: БелТА

Дзмітрый Мезенцаў нагадаў: нядаўна ўрады Беларусі і Расіі адобрылі 28 саюзных праграм, якія дазваляюць аб’яднаць патэнцыял дзвюх краін на карысць большай канкурэнтаздольнасці Саюзнай дзяржавы на знешніх рынках, цеснага супрацоўніцтва даследчых устаноў, больш глыбокага міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. «Мы чакаем у бягучым годзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і што кіраўнікі нашых дзяржаў зацвердзяць саюзныя праграмы, якія вызначаць прамысловую, падатковую, мытную, навукова-даследчую палітыку, а таксама дзясяткі іншых напрамкаў. Настаў час, калі краіны-ўдзельніцы СНД больш гатовы вывучыць напрацоўкі Саюзнай дзяржавы», — сказаў ён.

«Але акрамя відавочнай эканамічнай выгады, нам важна помніць аб тым унікальным узаемадзеянні, якое характарызуе СНД і Саюзную дзяржаву. Гэта практыка даверу, павагі да адзінай гісторыі, імкненне да ўзаемавыручкі. Вельмі важна перадача сацыяльнай памяці аб гэтым ад старэйшага пакалення тым, хто ўступае ў дарослае жыццё, — адзначыў дзяржсакратар. — Мы сёння бачым, наколькі складаныя знешнія выклікі і пагрозы на міжнароднай арэне, які беспрэцэдэнтны націск зведваюць Беларусь і Расія. Усім стала зразумела, што паасобку процістаяць гэтым выклікам і пагрозам практычна немагчыма. Апошнія два гады барацьбы з COVID-19 паказваюць, што такое ўзаемавыручка, таварыства».

Дзмітрый Мезенцаў адзначыў: ствараецца сумесны расійска-беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. «Мы гаворым і пра станаўленне адзінай інфраструктуры фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў Саюзнай дзяржавы, аб сумеснай рабоце над прабіятычнай вакцынай, якая дапоўніць шэраг вакцын для барацьбы з COVID-19. Сёння распрацоўваюцца сумесныя праграмы ў самых высокатэхналагічных галінах, на перадавых рубяжах генетыкі, біялогіі, якія маюць і прыкладное значэнне. Унікальным становіцца ўзаемадзеянне ў галіне мірнага атама, ядзернай медыцыны», — рэзюмаваў ён.

Сёння ў Мінску праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «30 гадоў Садружнасці Незалежных дзяржаў: вынікі, перспектывы». Арганізатар — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Выканаўчы камітэт СНД. На канферэнцыі плануецца падвесці вынікі 30-годдзя Садружнасці Незалежных Дзяржаў і выпрацаваць канкрэтныя рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці Садружнасці на перспектыву. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.