Вы тут

Новы сезон праекта па асновах прадпрымальніцтва стартуе ў БДУ


Новы сезон праекта StartUp Space BSU стартуе ў БДУ. Накіраваны ён на падтрымку прадпрымальніцкіх і інавацыйных ініцыятыў студэнтаў, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

На два месяцы запланавана каля 20 сустрэч і трэнінгаў з паспяховымі прадпрымальнікамі, экспертамі. «Першае мерапрыемства StartUp Space BSU пройдзе 29 верасня. Плануецца ўдзел каля 200 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і супрацоўнікаў БДУ, іншых сталічных ВНУ. Перад імі выступяць выпускнікі адукацыйнай праграмы StartUp Skills мінулага года, якія ўжо актыўна працуюць над уласнымі праектамі. Акрамя таго, сваім вопытам падзеліцца заснавальнік сеткі кафэ Garage Віталь Парэчын », - распавялі ў прэс-службе.

Далучыцца да праекту могуць студэнты, аспіранты, магістранты і маладыя выкладчыкі БДУ і іншых ВНУ да 1 кастрычніка.

Ініцыятыва StartUp Space BSU рэалізуецца з 2020 года пры падтрымцы Стартап-цэнтра БДУ. Яго мэта — пашырыць дзейнасць Студэнцкага саюза, накіраваную на развіццё адукацыі, навукі, культуры, падтрымку членаў саюза, узаемадзеянне паміж адміністрацыяй і студэнцтвам ВНУ. Кіруе праектам трэцякурснік Інстытута бізнесу БДУ Ягор Оліферка.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.