Вы тут

Мінчанін забраў з працы тавару на суму 25 тыс. рублёў


Затрыманы 27-гадовы кладаўшчык сталічнай інтэрнэт-крамы на працягу двух месяцаў выкрадаў таварна-матэрыяльныя каштоўнасці арганізацыі, інфармуе Telegram-канал «Міліцыя Мінска».


Паводле звестак міліцыі, з чэрвеня па жнівень бягучага года ў працоўныя змены мужчына хаваў выкрадзены тавар у шафцы для адзення, а затым выносіў дадому. Здабытую такім чынам тэхніку мінчук прадаваў трэцім асобам, а атрыманыя грошы выдаткоўваў. Сума шкоды склала каля 25 тыс. рублёў.

У поле зроку праваахоўнікаў затрыманы раней не трапляў. Следчыя далі прававую ацэнку яго дзеянням і распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».