Вы тут

Пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў смяротна паранены супрацоўнік КДБ


У ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, па якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці, у адной з кватэр жылога дома па супрацоўніках праваахоўных органаў асабліва небяспечным злачынцам з стрэльбы быў адкрыты агонь на паражэнне. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Telegram-канале Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА. 


У выніку інцыдэнту супрацоўнік Камітэта дзяржбяспекі быў смяротна паранены. Агнём у адказ злачынец быў знішчаны. Супрацоўнік ад атрыманых ран загінуў.

Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці). Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?