Вы тут

Шпакоўскі: адбылася крайняя ступень маргіналізацыі актывістаў пратэстнага руху


Адбылася крайняя ступень маргіналізацыі актывістаў пратэстнага руху, які з канца мінулага года страціў падтрымку мас. Такім меркаваннем з падпісчыкамі свайго Telegram-канала падзяліўся палітычны аналітык Аляксандр Шпакоўскі, паведамляе БелТА.


"Разумныя праціўнікі ўлады на цяперашнім этапе дыстанцуюцца ад гэтай з'явы, упадаюць у свайго роду палітычную апатыю - "ні за тых, ні за гэтых", але ў цэлым знаходзяцца ў законных рамках, хоць нярэдка і з дуляй у кішэні, - лічыць эксперт. - Выходзіць так, што ў шэрагах "актывістаў" засталіся самыя экзальтаваныя адэпты, якія страцілі арыенціры дабра і зла, а таксама пачуццё самазахавання".

Па словах аналітыка, такія людзі гатовыя да здзяйснення любых злачынстваў ажно да шпіянажу і палітычных забойстваў. Іх колькасць параўнальна невялікая, але дастаткова для арганізацыі сеткі самастойных груп.

"Асабліва імкнуцца ў дачыненні да стварэння бандпадполля ў Беларусі розныя дыяспаральныя арганізацыі, якія знаходзяцца пад шчыльнай апекай заходніх спецслужбаў, і ўкраінская вайсковая разведка (ГУР МО). Мірнага жыцця нашай краіне не дадуць. Прыйдзецца прывыкаць дзейнічаць у рэжыме мабілізацыі, часам жорстка. Іншага выхаду на бліжэйшы час не прадбачыцца. Мінскі дыялог, гальштукі, захапленні і пырскі шампанскага – аб усім гэтым можна забыцца", - рэзюмаваў Аляксандр Шпакоўскі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.