Вы тут

Акцыя па бясплатным кансультаванні грамадзян адбудзецца 2 кастрычніка ў 89 краінах


Акцыя па бясплатным кансультаванні грамадзян адбудзецца 2 кастрычніка ў 89 краінах — членах Міжнароднага саюза натарыята, у тым ліку ў нашай краіне. А 1 кастрычніка ў Дзень састарэлых людзей юрыдычныя кансультацыі, адвакацкія бюро і адвакаты Беларусі акажуць бясплатную прававую дапамогу ў выглядзе кансультацый малазабяспечаным людзям.


Фота: pixabay.com

Беларуская натарыяльная палата штогод праводзіць пяць рэспубліканскіх акцый па бясплатным кансультаванні грамадзян і прадстаўнікоў бізнесу.

Паколькі 2 кастрычніка — субота, варта помніць, што па бясплатную дапамогу можна звярнуцца ў натарыяльныя бюро і канторы Мінскай абласной, Віцебскай і Магілёўскай натарыяльных акруг, якія прымаюць грамадзян у выхадны дзень. У Гомельскай натарыяльнай акрузе таксама будзе працаваць шэраг натарыяльных бюро і кантор, якія ўдзельнічаюць у акцыі. Іх спіс, а таксама графік работы, нумары тэлефонаў і адрасы прыведзены на сайце Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) https://belnotary.by/ у раздзеле «Знайсці натарыуса», падкрэсліў Артур СТРЭХ, памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты:

— Жыхары Брэсцкай вобласці змогуць задаць свае пытанні 2 кастрычніка падчас прамых тэлефонных ліній у натарыяльнай канторы Ленінскага раёна Брэста, натарыяльнай канторы № 1 у Баранавічах і натарыяльнай канторы ў Пінску. На Гомельшчыне натарыусы правядуць прамую тэлефонную лінію сумесна з адміністрацыяй Савецкага раёна Гомеля.

Іншыя бясплатныя натарыяльныя кансультацыі ў Гомельскай вобласці адбудуцца ў Кармянскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, Нараўлянскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Брагінскім райвыканкаме і ва ўстанове адукацыі «Жыткавіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам».

У Гродне бясплатных натарыусаў з 11 гадзін можна будзе знайсці ў публічным цэнтры прававой інфармацыі на базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага (г. Гродна, вул. Карбышава, 17). А жыхароў сталіцы з 10 гадзін раніцы да 13.00 натарыусы чакаюць у публічным цэнтры прававой інфармацыі на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Купалы (г. Мінск, вул. В. Харужай, 16).

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Натарыус — састарэлым, адвакат — малазабяспечаным

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.