Вы тут

Sex-балясы. «Таму што я — дзяўчынка!»


Пачнём з любімага — з анекдота. Бацька кажа дачцэ: «І запомні: калі толькі хто пачне да цябе чапляцца — адразу бі яго рыдлёўкай!» Тая ў адказ: «Тата, ты што?! Я ж дзяўчынка!!!» Бацька: «Добра, я куплю табе ружовую!» Дык вось, нашы сённяшнія нататкі — пра «такіх» і «не такіх» прадстаўніц прыгожага полу. («Калі б мужчынскія мары аб ідэальнай жанчыне збываліся, па вуліцах хадзілі б ногі, грудзі і рот, заклеены пластырам».) А канкрэтна нагодай стала гісторыя пра дзяўчыну з Санкт-Пецярбурга, якая здзейсніла дарожна-транспартнае здарэнне, а потым папрасіла суд не пазбаўляць яе правоў кіроўцы па той прычыне, што яна... «дзяўчынка». Ні больш, ні менш.


Кацярына Голубева атрымала правы ў ліпені. Праз сем дзён у 2.05 яна на арандаванай машыне ўрэзалася ў прыпаркаванае аўто. З месца ДТЗ дзяўчына знікла, аднак праз час вярнулася з сябрамі. Кампанія агледзела аўтамабіль і таксама з'ехала. («Надпіс над знакам «Абгон забаронены»: «Паважаныя жанчыны, дадзены знак распаўсюджваецца не толькі на машынкі чырвонага і чорнага колераў!!!») Пры гэтым ніякіх асабістых даных пра сябе Голубева не пакінула. Суд прыцягнуў дзяўчыну да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне абавязкаў у сувязі з ДТЗ і пазбавіў яе правоў на год. Сама Голубева патлумачыла, што прызнае віну і раскайваецца ў зробленым. Як сказала кіроўца, яна пакуль не адчувае габарытаў. («А ў ложку яна была сапраўднай тыгрыцай: рыжая, 150 кілаграмаў, з вусамі».) «Я ж дзяўчынка, мне трэба дараваць», — гэтымі словамі Голубева завяршыла сваё выступленне.

Яшчэ вось такая гісторыя ў тэму. TіkTok-блогерка Джэйд Алізэ таемна зняла канец спаткання на відэа і вырашыла больш не адказваць мужчыну, які з'ехаў адразу пасля спаткання. У роліку відаць, як дзяўчына падышла з вуліцы да сваіх дзвярэй. Адначасова з гэтым ад дома ад'ехаў аўтамабіль. («— Не ведаю, ісці з ім на спатканне ці не?» — «Ды схадзі, паеш, ты чаго».) Як патлумачыла Алізэ, на гэтай машыне з'ехаў мужчына, з якім яна хадзіла на рамантычную сустрэчу. Ёй вельмі не спадабалася, што кавалер не дачакаўся, пакуль яна дойдзе да дзвярэй і не зойдзе ўнутр. «Гэта другі «чырвоны сцяжок». Цяпер я знікаю», — сказала раззлаваная жанчына. У каментарыях яна дадала, што першым «чырвоным» сцяжком сталі паводзіны мужчыны на спатканні: ён не адкрыў перад ёй ні адны дзверы. («Парады псіхолага. Хочаш убачыць чорнае карункавае? Падлівай чырвонае паўсалодкае!..») Большасць гледачоў усталі на бок Алізэ. «Нават кіроўцы майго Uber чакаюць, калі я ўвайду ўнутр», — напісаў адзін з карыстальнікаў TіkTok. «Гэта элементарныя правілы этыкету — чакаць, пакуль іншы чалавек зойдзе ў дом», — дадаў іншы. Трэці сказаў, што дзяўчат неабходна праводзіць да дзвярэй, каб яны адчувалі сябе ў бяспецы. («— Выдатны вечар, можа, зойдзем да мяне выпіць кавы?» — «Ну, я нават не ведаю, кава на ноч неяк...» — «Калі ласка! У мяне не было кавы ўжо паўгода!»)

Іншая блогерка ацаніла заручальныя пярсцёнкі пасля няўдалых шлюбаў па дзесяцібальнай шкале. («Чаму ў Індыі самыя моцныя шлюбы? Ды таму, што на вяселлі жаніху дораць стрэльбу, а нявесце на лбе малююць чырвоную кропку».) На размешчаных у сетцы кадрах жанчына спачатку паказала сваю руку без ювелірнага ўпрыгажэння і ацаніла яе ў нуль балаў, патлумачыўшы, што яе першы муж быў «маладым, дурным і згубленым» і таму зрабіў ёй прапанову без пярсцёнка. («— Бэрымар, што гэта за выццё на балотах?» — «Вы так і не звазілі сваю бабу на мора, сэр».) Далей яна паказала залатое ўпрыгажэнне з каменем і прысудзіла яму адзін бал, бо лічыць яго «выродлівым, як сэрца і душа былога жаніха». Другі пярсцёнак, цалкам абсыпаны каштоўнымі камянямі, гераіня роліка ацаніла ў тры балы і назвала занадта безгустоўным. Трэцяму з вялікім дыяментам жанчына дала восем балаў. «Ён залішне вытанчаны, але мой любімы», — апісала яна ювелірны выраб. («— Дарагі, а золата ржавее?» — «А адкуль такія пытанні?» — «Ды вось нешта з упрыгажэннямі, якія ты мне на юбілей падарыў...» — «Так, ёсць такія асобныя віды золата!») Карыстальнікі сеціва раскрытыкавалі паводзіны блогеркі. «Колькі вам яшчэ трэба атрымаць заручальных пярсцёнкаў, каб зразумець, што вы — усяго толькі часовы этап у жыцці любога мужчыны?», «У мяне нават аднаго вясельнага ўпрыгожвання няма», — выказваліся яны.

...За лжывы данос на мужа жыхарка Чарапаўца атрымала тры гады ўмоўнага пазбаўлення волі з такім жа выпрабавальным тэрмінам. Яна агаварыла мужчыну з-за рэўнасці. («Заўважана, што жанчына нашмат уважлівей слухае мужчыну, калі падчас размовы згадваць любое жаночае імя».) Мінулай зімой яна нападпітку пасля сваркі з мужам вырашыла агаварыць яго. Звярнулася ў праваахоўныя органы і заявіла пра цяжкія злачынствы, нібыта здзейсненыя мужам супраць падчарыцы. («Не бойцеся разумных жанчын. Калі прыходзіць каханне, мозг у іх адключаецца».) Сваю дачку зламысніца падгаварыла пацвердзіць ілжывыя звесткі. Пры праверцы заяўленае не пацвердзілася. Жанчына прызналася ў агаворы, адпаведнае тлумачэнне дала і яе дачка. Дзяўчынкі — яны такія... («Патэлефанавала былому і пачула ад яго: «Якая ж ты сцерва!» З замілаваннем падумала: «Не забыў... Памятае!»)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Феномен Максіма Багдановіча

Феномен Максіма Багдановіча

«Я ж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?»

Палітыка

Бяспраўе і несправядлівасць. Куды ўлады вядуць палякаў?

Бяспраўе і несправядлівасць. Куды ўлады вядуць палякаў?

Старшыня кіруючай кансерватыўнай партыі Польшчы «Права і справядлівасць» (ПіС) Яраслаў Качыньскі выказаўся наконт палітыкі Германіі.

Грамадства

Правільнае харчаванне дадому: даніна модзе або клопат аб здароўі?

Правільнае харчаванне дадому: даніна модзе або клопат аб здароўі?

Калі сфера дастаўкі гатовага харчавання перажыла бурны рост з пачаткам пандэміі, калі з офісаў вельмі многія перамясціліся ў кватэры, а пах

Палітыка

У адказе за гістарычную памяць

У адказе за гістарычную памяць

«Мы толькі цяпер пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых у гады вайны».