Сенатары і работнікі сакратарыята Савета Рэспублікі ўшанавалі памяць супрацоўніка КДБ, які загінуў пры выкананні службовага абавязку.
Сёння члены Савета Рэспублікі і работнікі Сакратарыята на чале з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Анатолем Ісачанкам усклалі кветкі да будынка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусі і ўшанавалі памяць супрацоўніка, які загінуў учора пры выкананні службовага абавязку.
Нагадаем, што 28 верасня падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, па якіх маглі знаходзіцца асобы, што маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, у адной з кватэр жылога дома па супрацоўніках праваахоўных органаў асабліва небяспечным злачынцам са стрэльбы быў адкрыты агонь. У выніку – супрацоўнік Камітэта дзяржбяспекі быў смяротна паранены.
Вольга АЛЯКСАНДРАВА
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.