Вы тут

Аўтамабільны падатак: каму плаціць, колькі і калі


Пытанне платы так званага транспартнага падатку фізічнымі асобамі ці, проста кажучы, аўтааматарамі, ужо некалькі гадоў востра стаіць на парадку дня. Абмяркоўвалася шмат варыянтаў яго магчымага вырашэння. Выказваліся і эксперты, і дэпутаты, і міністры, і падаткавікі. Але доўгі час не сыходзіліся. І толькі ў пачатку гэтага года пытанне зрушылася з мёртвай, што называецца, кропкі.


Такім чынам, з 1 студзеня замест дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ўведзены транспартны падатак. Яго будуць выплачваць усе ўласнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у базе ДАІ МУС. Падатак будзе спаганяцца за год, зыходзячы з фізічных параметраў аўто і фактычнага часу валодання транспартным сродкам. Не будуць прызнавацца аб'ектам падаткаабкладання транспартныя сродкі, выпушчаныя не пазней чым 1991 года або звесткі пра год выпуску якіх адсутнічаюць.

Як паведамляецца на сайце МПЗ, выплата транспартнага падатку плацельшчыкамі — фізічнымі асобамі — робіцца за мінулы каляндарны год на падставе паведамлення падатковага органа, які ўручаецца такому плацельшчыку не пазней за 1 верасня года, наступнага за папярэднім. Заканадаўча цяпер устаноўлены тэрмін аплаты — 15 лістапада года, наступнага за мінулым годам.

Пры гэтым 2021 год з'яўляецца пераходным для ўкаранення сістэмы збірання транспартнага падатку. Ёсць асаблівасці для асобных плацельшчыкаў.

Так, фізічныя асобы, якія не атрымалі на 1 студзеня 2021 года ва ўстаноўленым парадку дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, абавязаны выплаціць не пазней за 15 снежня 2021 года авансавы плацеж у памеры адной базавай велічыні, а за прычэп, прычэп-дачу (караван) і матацыкл — у памеры 20 рублёў за кожны аб'ект падаткаабкладання. Паведамленне на такія плацяжы будзе накіравана падатковым органам не пазней за 1 лістапада гэтага года. Ім таксама трэба будзе зрабіць даплату транспартнага падатку за 2021 год не пазней за 15 лістапада 2022 года на падставе паведамлення падатковага органа, якое будзе ўручана не пазней за 1 верасня 2022 года.

Як паведамляецца на сайце ведамства, уладальнікі транспартных сродкаў павінны аплаціць авансавы плацеж па транспартным падатку не пазней за 15 снежня. Таксама ведамства нагадвае, што плацельшчыкамі авансавага плацяжу за 2021 год прызнаюцца фізічныя асобы, за якімі па стане на 1 студзеня 2021 года зарэгістраваныя транспартныя сродкі, што не прайшлі тэхагляд.

Выплата авансавага плацяжу робіцца на падставе паведамлення падатковага органа, якое будзе накіравана на адрас фізічных асоб па пошце альбо ў асабісты кабінет плацельшчыка не пазней чым 1 лістапада 2021 года.

Тэрмін выплаты авансавага плацяжу — не пазней за 15 снежня 2021 года.

Аплаціць яго можна і да атрымання паведамлення праз сістэму АРІП.

Даплата транспартнага падатку за 2021 будзе праводзіцца не пазней за 15 лістапада наступнага года на падставе паведамлення падатковага органа, якое будзе накіравана плацельшчыкам не пазней за 1 верасня 2022 года.

Стаўкі транспартнага падатку

Стаўкі, якія прыведзены ў дадатку да Падатковага кодэкса на гэты год, меншыя за тыя, што плацілі ўладальнікі машын раней. Цяпер сума падатку таксама залежыць ад дазволенай максімальнай масы, ёмістасці або прапісаная за адну адзінку транспартнага сродку. Прынцып, чым большая маса, тым больш плаціць, захаваўся, але стаўкі зрабілі меншымі.

Калі звестак аб дазволенай максімальнай масе няма, падатак разлічваецца ў памеры мінімальнай стаўкі для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.

Якія ёсць льготы і як іх можна атрымаць?

Вядома, ільготы ёсць. Напрыклад, 50 працэнтаў ад сумы падатку будуць плаціць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды 1-й і 2-й груп, а таксама пенсіянеры. На 25 працэнтаў менш будуць плаціць інваліды 3-й групы (за выключэннем выпадкаў, калі падатак ім плаціць не трэба зусім).

Праўда, ёсць адзін важны нюанс: зніжкі дадуць толькі пры наяўнасці ў ільготніка сапраўднага пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі. Гэта значыць, аформіць аўтамабіль на дзеда-пенсіянера, каб заплаціць у два разы менш, не атрымаецца.

Як і ў выпадку з іншымі маёмаснымі падаткамі, мясцовыя органы ўлады могуць вызваляць ад выплаты падатку (цалкам або часткова) тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Але транспартны сродак не павінен пры гэтым выкарыстоўвацца для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.

З усімі падрабязнасцямі можна пазнаёміцца на сайце nalog.gov.by. Удачы на дарогах!

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. Надыходзіць дастаткова актыўны, напоўнены падзеямі тыдзень.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.