Вы тут

Эксперты з СНД — аб актуальных рэаліях у сферы бяспекі і правапарадку


У рамках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы», якая гэтымі днямі праходзіць у Мінску, у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў эксперты з розных краін абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння, звязаныя з бяспекай, барацьбой са злачыннасцю і тэрарызмам.


Як адзначыў кіраўнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр ВАСІЛЬЕЎ, супрацоўніцтва дзяржаў у сферы бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і тэрарызмам у цяперашні час з'яўляецца важным і актуальным пытаннем. «Правядзенне канферэнцыі паспрыяе ўмацаванню ўзаемадзеяння ў гэтым кірунку, ініцыяцыі новых сумесных даследаванняў, — перакананы начальнік Акадэміі МУС. — Упэўнены ў развіцці атмасферы ўзаемапаразумення, умацавання навуковых сувязяў».

З дакладамі па самых актуальных пытаннях выступілі супрацоўнікі праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў, навуковых і адукацыйных устаноў дзяржаў — удзельніц Садружнасці, а таксама прадстаўнікі Выканаўчага камітэта і органаў галіновага супрацоўніцтва СНД у сферы бяспекі і правапарадку.

Дарэчы, гэтымі днямі ў Мінску абмяркоўваецца шырокі спектр пытанняў развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў, выпрацоўваюцца канкрэтныя рэкамендацыі па павышэнні яго эфектыўнасці і вызначэння стратэгіі ўдасканалення. У мерапрыемствах канферэнцыі прымае ўдзел звыш 300 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, органаў СНД, вядучыя вучоныя і спецыялісты, кіраўнікі найбуйнейшых навуковых і навучальных арганізацый Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: На шляху да ўдасканалення

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».