Вы тут

Каляндар стрыжкі валасоў на кастрычнік


1 кастрычніка, пятніца. Сёння стрыжка добра паўплывае на вашу прывабнасць і здароўе, асабліва на дыхальную сістэму.

2 кастрычніка, субота. Добры дзень: валасы добра растуць, умацоўваюцца і паляпшаюць сваю структуру, менш сякуцца. Доўга захоўваюць форму і прыгажосць.

3 кастрычніка, нядзеля. Выдатны дзень для стрыжкі валасоў. Пасля сённяшняй стрыжкі вы адчуеце сябе лепш, новая прычоска дадасць абаяння, дасць поспех у супрацьлеглага полу.

4 кастрычніка, панядзелак. Падстрыгшыся ў гэты дзень, вы здыміце з сябе ўсе крыўды, трывогі і шкадаванні, здабудзеце спакой і ўнутраную гармонію. Калі вы чымсьці хворыя, стрыжка можа адвесці хваробу, павысіцца агульны імунітэт арганізма.

5 кастрычніка, аўторак. 29-ы месяцавы дзень адзін з самых неспрыяльных — стрыжка прывядзе да павольнага росту валасоў, а іх афарбоўка можа справакаваць складанасці на рабоце і канфлікты ў асабістым жыцці.

6 кастрычніка, серада. Час заняцца ўнутраным светам, а не знешнасцю. Пачытайце класікаў, схадзіце на канцэрт, памарце.

7 кастрычніка, чацвер. Неадназначны перыяд для стрыжкі. Стрыжка добрая ў магічным плане, але дрэнная для прыгажосці прычоскі.

8 кастрычніка, пятніца. Нейтральны дзень для стрыжкі валасоў. Прамыя валасы найлепшым чынам дапамогуць прыцягнуць станоўчыя энергетычныя патокі. Афарбоўванне валасоў у цёмны колер абароніць ад нягод, засмучэнняў, людзей-«вампіраў».

9 кастрычніка, субота. Сёння спрыяльны дзень для стрыжкі валасоў, пасля гэтага яны пачнуць актыўна расці, кончыкі перастануць секчыся, а ўкладка атрымаецца вельмі ўдалай. 10 кастрычніка, нядзеля. Дзень добры для стрыжкі. Пасля гэтага валасы аднаўляюцца, растуць хутчэй.

11 кастрычніка, панядзелак. Сёння выдатны дзень для шавялюры — яна будзе расце хутчэй, да таго ж валасы стануць густымі і моцнымі. Можна даверыць сваю галаву новаму майстру.

12 кастрычніка, аўторак. Сёння вітаюцца простыя стрыжкі з роўным, дакладным зрэзам валасоў, напрыклад, карэ. Укладваць валасы прыгожа можна з дапамогай прасіка.

13 кастрычніка, серада. Спрыяльны дзень для стрыжкі: гэта прыцягне здароўе і даўгалецце, палепшыць усё жыццё ў цэлым. Раніцай і ўвечары расчэсвайце валасы столькі разоў, колькі вам гадоў. Гэта дапаможа актывізаваць касмічны абмен энергіяй.

14 кастрычніка, чацвер. Прыдумайце экстравагантную ўкладку, калі хочаце атрымаць адабрэнне грамадства і стаць больш публічнай асобай. Вітаюцца яркія адценні з элементамі залатога і чырвонага, што павялічыць змесціва вашага кашалька.

15 кастрычніка, пятніца. Прастата і прыродная натуральнасць сёння ў фаворы. Усеагульная энергетыка настолькі павышана, што са стрыжкай не варта рызыкаваць: можна нашкодзіць асабістаму дабрабыту. Пазбягайце ўкладак і перафарбоўвання.

16 кастрычніка, субота. Неспрыяльны перыяд ні для стрыжкі, ні для афарбоўвання. Паспрабуйце зрабіць арыгінальную прычоску, праявіўшы фантазію.

17 кастрычніка, нядзеля. Неспрыяльны дзень па месяцавым календары. Таксама ёсць павер'е, што нядзельная стрыжка «адразае» поспех.

18 кастрычніка, панядзелак. Не самы ўдалы дзень для стрыжкі: валасы будуць адрастаць даволі павольна, а прычоска можа вас зусім не задаволіць.

19 кастрычніка, аўторак. Неспрыяльны дзень для стрыжкі. Умацаванне валасоў бясколернай хной зробіць іх больш шаўкавістымі, можна выкарыстоўваць гаючыя маскі.

20 кастрычніка, серада. Небяспечны перыяд для стрыжкі, валасы могуць выпадаць і стаць ломкімі.

21 кастрычніка, чацвер. Новая стрыжка і афарбоўка валасоў у натуральныя адценні дадасць сіл у барацьбе з восеньскімі хваробамі, дэпрэсіяй, і вы забудзеце пра негатыўныя эмоцыі.

22 кастрычніка, пятніца. Сёння вітаюцца падоўжанае карэ, боб, укладка валасоў буйнымі хвалямі. Падразаючы валасы ў гэты месяцавы дзень, мы пазбаўляемся ад негатыву і дэпрэсіі, а некаторыя жанчыны могуць нават спадзявацца на «прылёт буслоў».

23 кастрычніка, субота. Цудоўны дзень для стрыжкі — яна дапаможа вызначыцца, чаго вы хочаце ад асабістага жыцця, абзавесціся прыемнымі і перспектыўным знаёмствамі, прыцягне новыя яркія ўражанні.

24 кастрычніка, нядзеля. Лёгкае асвятленне надасць вам няўлоўнае зачараванне, што абяцае цікавыя знаёмствы і рамантычныя спатканні.

25 кастрычніка, панядзелак. Неспрыяльны дзень для афарбоўвання і стрыжкі. Небяспечны перыяд: нельга дакранацца да рэжучых і колючых прадметаў, уключаючы нажніцы.

26 кастрычніка, аўторак. Стрыжка можа мець непрадказальныя негатыўныя наступствы. Месяц, які змяншаецца, запавольвае рост валасоў.

27 кастрычніка, серада. Стрыжка ў гэты дзень неспрыяльная, прынясе засмучэнне і ўвядзе ў стан меланхоліі і апатыі, таму паход у цырульню лепш адкласці.

28 кастрычніка, чацвер. Рэкамендуем не ўпусціць свой шанц зрабіць удалую стрыжку, змяніць прычоску, падлячыць валасы. Яны стануць больш моцныя і густыя.

29 кастрычніка, пятніца. Заклікаем прыроду дадаць абаяння і прывабнасці, падстрыгаем, завіваем, робім хоць што-небудзь. Жаноцкасці і сексуальнасці дадасць модная стрыжка.

30 кастрычніка, субота. Добры дзень для стрыжкі валасоў, можна абмежавацца толькі грыўкай. Падраўняйце ў валасоў канцы — і будзеце малайцы. Палепшыцца самаадчуванне і настрой. Афарбоўванне валасоў, асабліва ў кардынальна іншы колер, добра для тых, хто мае цяжкасці ў вырашэнні дзелавых спрэчак.

31 кастрычніка, нядзеля. Калі Месяц у Дзеве, стрыжка атрымаецца ўдалай, валасы стануць гусцейшымі, карані ўмацуюцца. Але з-за Месяца, які меншае, рост валасоў будзе павольны, што на руку тым, хто наведвае цырульню для пастаяннай карэкцыі прычоскі.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.