Вы тут

Сацыяльныя службы Віцебскай і Смаленскай абласцей правялі анлайн-сустрэчу


Анлайн-сустрэча работнікаў сацыяльных службаў прыгранічных Віцебскай і Смаленскай абласцей стала пляцоўкай для агучвання перадавога вопыту. Мерапрыемства мела назву «Сацыяльная абарона — адзінства, падтрымка і дапамога».


Яно стала адным з мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства. Мадэратарам быў намеснік старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, кіраўнік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў. Сярод удзельнікаў — і іншыя народныя выбраннікі.

Часовыя абмежаванні на сустрэчы з-за чарговай хвалі COVІD-19 не праблема, падкрэслівалі спікеры. Тым больш што яны ўсё роўна працягваюцца. У прыватнасці, не спыняецца прыём у санаторыях Прыдзвінскага краю на аздараўленне смалян і жыхароў рэгіёна. Нашы «кузні здароўя» вельмі папулярныя, асабліва ў расійскіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Яны нават у чэргі запісваюцца, каб зноў пабываць у Беларусі.

Дарэчы, у сваю чаргу нашых спецыялістаў зацікавіла практыка стварэння расіянамі спецыяльных устаноў для ветэранаў, дзе яны маюць магчымасць правесці вольны час, сустрэцца з цікавымі людзьмі, навучыцца карыстацца камп'ютарам і інтэрнэтам.

Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка адзначыла вельмі плённае ўзаемадзеянне ў рамках створанай міжнароднай метадычнай школы, у якой пастаянна вядзецца абмен вопытам і найноўшымі методыкамі. Напрыклад, Дэпартамент Смаленскай вобласці па сацыяльным развіцці вельмі цікавіць беларуская нацыянальная стратэгія «Актыўнае даўгалецце — 2030». І мы гатовыя распавесці ўсё ў дэталях.

Ішла гутарка і пра стварэнне працоўных месцаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У Віцебскай вобласці 11,4 тысячы чалавек працаўладкавалі такім чынам.

У прыватнасці, тыя, у каго вялікія праблемы са зрокам, без праблем могуць знайсці сабе працу. Сярод іх нямала масажыстаў, кіраўнікоў гурткоў, дарэчы, не толькі пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Актыўна такія інваліды бяруць удзел у спартыўным жыцці: ад шахматных спаборніцтваў да лыжных гонак.

Варты пераймання вопыт арганізацыі пражывання ў беларускіх дамах-інтэрнатах для састарэлых. Цікава, што дзякуючы добрым умовам, мерапрыемствам на карысць здароўя сярэдняя працягласць жыцця там 81 год — вышэй за сярэдні па краіне аналагічны паказчык.

Пры гэтым стаўка робіцца на тое, каб максімальна вялікая колькасць пенсіянераў дажывала свой век у родных сценах. Многае будзе зроблена ў гэтым кірунку расіянамі, і ўжо шмат чаму ёсць павучыцца ў беларусаў.

Мерапрыемства доўжылася каля дзвюх гадзін. Кіраўнікі ведамстваў дамовіліся працягваць супрацоўніцтва ў розных фарматах.

Вельмі шмат ідэй і ў лідараў ветэранскіх, маладзёжных арганізацый, а таксама грамадскіх структур, якія аб'ядноўваюць бацькоў дзяцей з інваліднасцю.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Сацыяльная абарона без межаў

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.