Вы тут

Проза жыцця, кахання — мастацтва сапраўднасці


У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся ЖУКА «Сок манга». 


Адкрываецца зборнік апавяданняў і аповесцяў аднайменным творам. «Сок манга» і настройвае чытача на галоўныя мастацкія адкрыцці жыцця. Напісанае дзесяцігоддзі назад, апавяданне і зараз трывожыць, падаецца надзіва сучасным. Алесь Жук ва ўсе гады сваіх творчых адкрыццяў і памкненняў быў і застаецца пісьменнікам, які ў чалавеку шукае чалавечнае, які няспешна падводзіць чытача да ўласных разваг, даючы права кожнаму на яго ўласны выбар. 

Нельга сказаць, што тая ці іншая кніга альбо той ці іншы твор Алеся Жука адрасаваны пэўнаму пакаленню. Пісьменнік як быццам піша для самога сябе, а вось чытаеш ім выкладзенае і перачытваеш у розныя гады, у розным узросце. І перачытваючы яшчэ болей адкрываеш таямніцу асэнсавання рэчаіснасці. Часам — асэнсавання ў невялікай, досыць сканцэнтраванай прасторы жыцця. Але ад гэтага не менее вага філасофіі, вага усведамляння маральных, духоўных каштоўнасцяў, якія някідка і разам з тым дастаткова рэльефна выпісаны ў прозе сапраўднага пісьменніка. 

Нагадаем, што аўтар кнігі «Сок манга» нарадзіўся ў 1947 годзе. На Случчыне. Пісаць пачаў яшчэ ў школьныя гады. У першую кнігу пісьменніка — «Асеннія халады» (1972) — увайшлі яркія, эмацыйныя апавяданні «Сок манга», «Завулак», «Водсветы зорак», «Белы месяц», «Мужчыны». Ужо з таго часу на публікацыі Алеся Жука пачала адгукацца не толькі рэспубліканская, але і ўсесаюзная літаратурна-мастацкая крытыка. Адзін за другім да чытача прыйшлі і іншыя празаічныя зборнікі — «Паляванне на старых азёрах», «Зоркі над палігонам», «Не забывай мяне», «Па саннай дарозе», «Паўстанак вяртання», «Паляванне на апошняга Жураўля». За кнігу «Праклятая любоў» у 1992 годзе празаік быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь... 

Дарэчы, кнігу «Сок манга» можна набыць у Мінску ў кнігарні «Акадэмкніга», што размешчана па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.