Вы тут

Ірына Даўгала: Выхаванне маральных каштоўнасцяў — вось галоўны прадмет у жыцці


Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу:


— У жыцці кожнага чалавека ёсць свой настаўнік. Гэта прафесія вельмі нялёгкая: педагогі — людзі, якія адыгрываюць вялізную ролю ў фарміраванні асобы. Любому настаўніку неабходна ўсведамляць, якую адказнасць ён нясе. Яму пад сілу дастукацца да кожнага дзіцяці, перадаць свае веды, стаць сябрам.

Аднак з часам становіцца толькі складаней працаваць настаўнікам. А гэта менавіта ён, настаўнік, дае нам не толькі веды пэўных прадметаў, а і паказвае свет з іншага боку, адкрывае раней незаўважаныя якасці ў кожным з вучняў. Ён становіцца настаўнікам, сябрам і тым, да каго можна звярнуцца па дапамогу. Часам настаўнікі ахвяруюць сваімі інтарэсамі, аддаюць усе сілы сваім вучням. Для такіх людзей гэта не проста прафесія, гэта прызванне.

Выхаванне маральных каштоўнасцяў — вось галоўны прадмет у жыцці. Але такой дысцыпліны ў праграме няма, а значыць, кожны настаўнік, кожны ўрок сваім прыкладам і прадметам павінны вучыць і фарміраваць павагу, добразычлівасць, спачуванне і любоў. І не трэба ўсім расказваць пра еўрапейскія «каштоўнасці» ні са знакам плюс, ні са знакам мінус. Беларусь мае свае каштоўнасці — патрыятызм і адзінства!

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?