Вы тут

Лукашэнка — настаўнікам: Дзякую вам за бясконцую мудрасць і найвялікшую адданасць сваёй справе


Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

Паважаныя работнікі сферы адукацыі!

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка!

Мы па праве называем гэтае свята ўсенародным. Са школьных гадоў яно абуджае ў нас самыя цёплыя ўспаміны пра першага настаўніка і першыя школьныя дні, аб'ядноўвае ў пачуцці ўдзячнасці педагогам, якія штогод вядуць за руку мільёны беларускіх дзяцей у свет ведаў.

Ваш праца — вялікая місія. Час ставіць перад школай глабальныя задачы. Удасканальваюцца змест адукацыі, навучальныя тэхналогіі. Але роля асобы педагога, яго прафесійнае майстэрства, стыль жыцця і годныя ўчынкі застаюцца галоўнай умовай паспяховасці ўсяго адукацыйнага працэсу.

Самыя шчырыя віншаванні і словы захаплення сёння гучаць у адрас настаўнікаў, якія сэрцам выбралі гэты ганаровы і вельмі адказны шлях. Ваша любоў да дзяцей і свайго прадмета, асабісты прыклад беражлівага стаўлення да традыцый і нацыянальных каштоўнасцяў, цвёрдая грамадзянская пазіцыя выхоўваюць сапраўдных патрыётаў, якія любяць родную зямлю.

Дзякую вам, паважаныя педагогі, за бясконцую мудрасць, велізарнае цярпенне, чулыя адносіны да вучняў і найвялікшую адданасць сваёй справе. Жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.