Вы тут

Як ветэрынар-спецназавец выгадаваў двух рысяў. Фотарэпартаж


Радавы Аляксей Матвейкоў да закліку ў войска на тэрміновую службу атрымаў прафесію ветэрынарнага лекара. У брыгадзе спецназа яго прафесійныя навыкі вельмі спатрэбіліся. У брыгадзе спецназа, дзе служыць Аляксей, у прасторных вальерах утрымліваюцца дзве рысі — Фенікс і Фіёна. Вялікія дзікія лясныя кошкі — гэта знак брыгады спецназа, выяву рысі знаходзіцца на шаўроне ў вайскоўцаў брыгады спецназа. Рысі трапілі да вайскоўцаў з мінскага заапарка. Радавы Аляксей Матвейкоў прыклаў шмат сіл, выходжваючы дзікіх кацянят, у дзяцінстве Фіёна падвярнула лапу падчас гульні, а Фелікс пашкодзіў пазваночнік пасля падзення з вялікай вышыні. Жывёлы перасоўваліся з вялікай цяжкасцю і адмаўляліся ад ежы. Маладому ветэрынарнаму лекару ў вайсковай форме атрымалася выхадзіць кацянят. Дапамагае даглядаць жывёл малодшы сяржант Назар Малышаў.


Раман КЛЮЧЫН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».