Вы тут

Клопат аб пажылых — прыярытэт сацыяльнай палітыкі


Беражлівае стаўленне да пажылых людзей — менталітэт беларускага народа, і мы можам гэтым ганарыцца, заявіла старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Людміла Канановіч.


— Падтрымка старэйшага пакалення — прыярытэтны кірунак сацыяльнай палітыкі ў нашай краіне. Усіх нас аб'ядноўваюць традыцыя і каштоўнасць — клопат аб пажылых людзях, — адзначыла парламентарый.

Яна падкрэсліла, што ўдзельная вага пажылых грамадзян расце. У свеце кожную хвіліну два чалавекі адзначаюць сваё шасцідзесяцігоддзе. У нашай краіне каля 15 % грамадзян ва ўзросце 65 гадоў і старэй, і Беларусь — таксама старэючая краіна. У краінах былога СССР па гэтым паказчыку лідзіруе Украіна, там 22-24 % пажылых людзей, а вось у Таджыкістане — усяго 5,8 %. У Італіі, Партугаліі, Грэцыі, Германіі ўжо сёння ўдзельная вага людзей сталага веку складае 30 %. І гэта агульнасусветная тэндэнцыя.

— Наша задача — на дзяржаўным узроўні забяспечыць жыццяздольную, гнуткую і эфектыўную сістэму сацыяльнай абароны і актыўнага даўгалецця. На выкарыстанне патэнцыялу пажылых людзей і змякчэнне наступстваў старэння насельніцтва і накіравана Нацыянальная стратэгія Беларусі «Актыўнае даўгалецце — 2030», якая была прынята ў канцы мінулага года. Яе мэта — фарміраванне грамадства для ўсіх узростаў, стварэнне ўмоў для найбольш эфектыўнай рэалізацыі пажылых грамадзян, — звярнула ўвагу Людміла Канановіч.

Для падтрымкі пажылых людзей у краіне сфарміравана сетка ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання. У Беларусі працуюць 146 цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і 83 дамы-інтэрнаты. У пажылых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй запатрабаваны мерапрыемствы ў тэрытарыяльных цэнтрах. Каля дзвюх тысяч пажылых грамадзян і самі становяцца валанцёрамі: аказваюць дапамогу людзям сталага ўзросту.

У Беларусі жыве 14 тысяч ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама 129 тысяч адзінокіх пажылых грамадзян. Штогод праводзіцца работа па абследаванні ўмоў, у якіх пражываюць гэтыя людзі, у іх цікавяцца, якая патрэбна дапамога, і аказваюць яе. Сёлета 21 ліпеня быў прыняты Указ кіраўніка дзяржавы № 281 «Аб выплаце матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі», і з 2022 года такія выплаты будуць праводзіцца штогадова. Могуць атрымліваць пажылыя грамадзяне і адрасную дапамогу. Летась яе атрымалі каля 130 тысяч непрацаздольных грамадзян, агульная сума выплат склала каля 60 мільёнаў рублёў.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».