Вы тут

Сонечна і суха. А ў заходніх рэгіёнах — і ветрана


Беларуская восень вызначаецца працяглымі дажджамі і шэрасцю. Як правіла, калі выгляне сонейка, абавязкова ўначы замаразкі. А вось і не заўсёды! У гэты тыдзень будзе сонечна і цёпла. Адносна цёпла. Згаданы перыяд у Беларусі адзначыцца панаваннем антыцыклону, які будзе забяспечваць пераважна сонечнае і сухое надвор'е. Толькі жыхарам заходніх рэгіёнаў нашай краіны у першай палове тыдня крыху сапсуе адчуванне цяпла моцны парывісты вецер, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У сераду будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні парывісты, месцамі, пераважна па захадзе, моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 градусаў вышэй за нуль, удзень — 12—17 цяпла.

Мы толькі казалі, што сонейка восенню не бывае без замаразкаў. Накаркалі. У другой палове тыдня вецер пачне супакойвацца, і пры малавоблачным небе ўзрасце верагоднасць замаразкаў, якія да выхадных распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі краіны. Таму не варта пакідаць без хованкі на палях выкапаную сельскагаспадарчую прадукцыю. У чацвер будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, уначы па захадзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе чакаюцца замаразкі да мінус 3 градусаў. Удзень будзе 10—16 цяпла.

А ў пятніцу пахаладае. З гэтага дня і да нядзелі ў нас таксама будзе без ападкаў. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да мінус 5 градусаў, месцамі прагназуецца 1—5 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 8—14 цяпла. Восень. Другі месяц, аднак.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.