Вы тут

У Лукашэнкі абмеркавалі ход сельскагаспадарчых работ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння нараду аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне, перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што больш як тыдзень таму даручаў ураду сумесна з аблвыканкамамі актывізаваць работу ў аграпрамысловым комплексе і перш за ўсё павялічыць тэмпы сяўбы азімых. «Гэта пытанне нумар адзін. Яго адкладваць нельга, таму што азімыя позна сеяць нельга — яны проста загінуць. Я прасіў працаваць не проста светлавы дзень, але там, дзе гэта магчыма, — ноччу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што з-за неспрыяльных умоў надвор’я запаволіліся тэмпы ўборкі іншых сельскагаспадарчых культур. «Дзесяць дзён таму мы мелі ўсяго толькі палову, а то і менш, работ, якія трэба выканаць восенню, — канстатаваў ён. — Акрамя азімай сяўбы, трэба яшчэ апрацаваць глебу і перш за ўсё ўзараць. Гэта самы цяжкі від работы ў сельскай гаспадарцы на палях».

Таксама неабходна якасна ўбраць кукурузу, у першую чаргу на зерне, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Гэта дасць магчымасць кампенсаваць дэфіцыт збожжавых. Прадаўжаюцца работы і па ўборцы яравога рапсу. «Гэта таксама зерне і корм пасля таго, як мы атрымаем алей», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

«Гэта значыць, работ непачаты край. Я яшчэ не сказаў пра бульбу, цукровыя буракі, пладовыя, ягаднікі і гэтак далей. Таму была аб’яўлена, можна сказаць, трывога. І я хацеў бы сёння пачуць даклады аб канкрэтных выніках праведзенай работы», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, што тармозіць завяршэнне работ па асенняй сяўбе і нарыхтоўцы сіласных кармоў, якія пытанні засталіся нявырашанымі, што яшчэ дадаткова патрэбна аграрыям.

«Размова аб завяршчэнні сяўбы не ідзе. Я спадзяюся, што да канца дня ў вас будзе 90 працэнтаў і тыя хвасты, якія ў вас застануцца, вы ліквідуеце на працягу аднаго-двух дзён. Але далей цягнуць з азімай сяўбой нельга, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Яшчэ раз хачу папярэдзіць аграрыяў і перш за ўсё губернатараў: наперадзе вашы справаздачы па падзяжы, захаванасці жывёлы. Гэта ўжо пытанне генеральнага пракурора. Не думайце, што пра гэта забыта. Мы не можам дзясяткі тысяч галоў губіць штогод, таму што гэта грошы».

Акрамя таго, звярнуў увагу Прэзідэнт, наперадзе зімовы перыяд, нельга адкладваць неабходныя работы на потым.

«Вельмі прашу захоўваць тэхналагічную дысцыпліну. І наогул без дысцыпліны нікуды. Таму адсюль мае жорсткія патрабаванні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.


Лукашэнка перасцярог урад ад перабояў з пастаўкай цукру

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што нядаўна з’явіліся паведамленні аб перабоях з пастаўкамі цукру ў магазіны. Гэтай інфармацыі Прэзідэнт здзівіўся. «З чаго раптам?» Запасы на складах велізарныя, і перапрацоўку пачалі. І раптам нешта там абвалілася. Глядзіце, мужыкі, яшчэ раз абваліцца — гэты абвал будзе ад гандлёвых сетак да ўрада«, — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

«Я разумею, калі нейкае няшчасце і чагосьці не хапае. Ці бачыце вы, „не паспелі завезці, лагістыка падвяла“. Гэта што, у Вялікабрытаніі? Дзе вадзіцеляў не хапае, каб паліва завезці на запраўку. Дык я не Джонсан (прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан. — Заўвага БелТА), я ж ведаю, адкуль ногі растуць. Таму глядзіце, каб у нас ні па цэнаўтварэнні, ні па пастаўках у магазіны для насельніцтва не было перабояў з таварамі», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.


Лукашэнка прапанаваў замацаваць яблыневыя сады за ўніверсітэтамі і школамі

«У нас школьнікі ўжо нават у вёсцы не ведаюць, што такое зямля, глеба. Яны ўжо не ўмеюць працаваць. А раней у кожнага былі падсобныя гаспадаркі, у кожнай школе. І дзеці нарыхтоўвалі сябе на ўсю зіму да наступнага ўраджаю і моркву, і буракі, і капусту — тое, што трэба да стала», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

За ўніверсітэтамі і школамі маглі быць замацаваны сады з пладовымі культурамі, сказаў кіраўнік дзяржавы. «Гектараў 15-20. І яны прыбяруць гэта. Мы забудзем, што такое польскі яблык: сваіх яблыкаў будзе дастаткова. Элементарна накшталт, але не робім», — канстатаваў Прэзідэнт.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».