Вы тут

Пра Беларусь — для юных сербаў


У Белградзе пабачыла свет кніга дакументальных апавяданняў Алеся Карлюкевіча «Апавяданні з Беларусі» («Приче из Белорусиjе»). Перакладчыца — маладая пісьменніца Даяна Лазаравіч. 


Пад адной вокладкай сабраны краязнаўчыя аповеды беларускага аўтара пра розныя адрасы нашай Айчыны, пра нашых славутых землякоў: Віцебск, старажытны Ігумен (сённяшні Чэрвень), палескі Лунінец, пухавіцкае мястэчка Дукора, пра Аляксандра Ельскага — вялікага калекцыянера зямлі беларускай, пра пісьменніка Юзафа Ігнацы Крашэўскага — «пружанскага Дзюма»... Раней кніга — на рускай мове — «Рассказы об Отечестве» — выйшла ў мінскім выдавецтве «Адукацыя і выхаванне». Сёлета зборнік краязнаўчых нарысаў, адрасаваных юнаму чытачу, выдадзены і ў Йошкар-Але (Расійская Федэрацыя. Марый Эл) у перакладзе на марыйскую мову. 

Перакладчыца Даяна Лазаравіч — добры сябар беларускай літаратуры. Яна пераклала на сербскую мову творы дзесяткаў паэтаў і празаікаў Беларусі. Асобнымі кнігамі ў яе перакладах пабачылі свет творы Янкі Купалы, Алеся Бадака, Максіма Багдановіча, Сяргея Панізніка, Віктара Кажуры... 

З прадмовай да кнігі «Апавяданні з Беларусі» выступіў сербскі пісьменнік і выдавец Мілуцін Турычкавіч. Беларускі зборнік пабачыў свет у серыі выдавецтва «Алма» — «Еўрапейская кніжніца». Будзем спадзявацца, што ў гэтым творчым праекце пабачаць свет і іншыя кнігі беларускіх пісьменнікаў. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».