Вы тут

Праграмісты з БДУ здзейснілі прарыў на студэнцкім Чэмпіянаце свету па праграмаванні


Каманда факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ стала на Чэмпіянаце свету па праграмаванні сярод студэнтаў (ICPС) сярэбраным прызёрам.


Фота: прэс-служба БДУ

У зборную БДУ ўвайшлі выпускнікі факультэта Ягор Дубовік, Фёдар Карабейнікаў і чацвёртакурснік Аляксандр Кернажыцкі. У фінале яны вырашылі 11 задач з 15 прапанаваных. Сярэбраны медаль стаў каласальным прарывам беларусаў. Апошняя ўзнагарода Чэмпіянату свету імі была заваяваная ў 2013 годзе. Дарэчы, хлопцы з БДУ ўвайшлі ў чацвёрку сярэбраных прызёраў: такія ж медалі заваявалі студэнты з Уроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча), Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) і Бухарэсцкага ўніверсітэта (Румынія).

Па правілах ICPС у фінале разыгрываліся па 12 прызавых месцаў: па чатыры залатых, сярэбраных і бронзавых медалёў. Абсолютнае першынство заваявала каманда Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. І. Лабачэўскага (Расія). Залатымі прызёрамі прызнаныя таксама студэнты Сеўльскага нацыянальнага ўніверсітэта (Паўднёвая Карэя), Універсітэта ІТМО і Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута (Расія). Бронза на рахунку каманд Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта радыёэлектронікі (Украіна), Ілінойскага ўніверсітэта ( Урбан-Шампейн, ЗША), Вышэйшай школы эканомікі (Расія) і Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (ЗША).

Усяго ў Маскве спаборнічалі 117 каманд з 63 краін свету. Ад Беларусі таксама выступіла зборная БДУІР, якая ў гэтым годзе ўвайшла ў шостую дзесятку фіналістаў.

Адметнасцю маскоўскага фіналу стала павелічэнне колькасці заданняў да 15 і выдзяленне для іх вырашэння на каманду трох камп’ютараў. Раней прапаноўвалася 12 задач у фінале і адзін камп’ютар на ўсіх.

Чэмпіянат свету па праграмаванні сярод студэнтаў з’яўляецца найбуйнейшым міжнародным спаборніцтвам маладзёжнай эліты сусветнага праграмавання. Ён праводзіцца з 1977 года міжнароднай арганізацыяй ACM у тры этапы: чвэрцьфінал, паўфінал і фінал. У 2020 годзе традыцыйны фінал ICPС быў перанесены з-за пандэміі.

Беларускія каманды пачалі свой удзел у Чэмпіянаце свету па праграмаванні сярод студэнтаў з 1995 года.

За ўсю гісторыю ўдзелу ў чэмпіянаце ў скарбонцы БДУ залаты медаль (2004 год, Чэхія), бронза (2008 г., Канада) і дзве сярэбраныя ўзнагароды (2012, Польшча і 2013 г., Расія).

Наступны фінал ICPC адбудзецца ў лістападзе 2022 года ў Бангладэш.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.