Вы тут

Галоўчанка: Падтрыманне кантактаў ў сферы транспарту вельмі важна для Расіі і Беларусі


Падтрыманне кантактаў Беларусі і Расіі ў транспартнай сферы вельмі важна для абодвух бакоў. Такое меркаванне выказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з міністрам транспарту Расіі Віталём Савельевым, перадае БелТА.


«Транспартная сфера — адна з жывых сфер супрацоўніцтва, якая звязвае нашы краіны. У нас вялікі груза-і пасажыразварот, транзітны грузапаток, таму невыпадкова, што пытанні развіцця транспартнай сферы з’яўляюцца адным з элементаў саюзных праграм, якія былі не так даўно падпісаныя кіраўнікамі ўрадаў Беларусі і Расіі», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Паводле яго слоў, у Беларусі гэтая сфера вельмі рэсурса- і капіталаёмістая. «Ад яе залежаць бесперабойныя пастаўкі тавараў, перасоўванне грамадзян, таму падтрыманне кантактаў і дыялогу ў гэтай сферы вельмі важна. Асабліва для нашай краіны гэта важна з улікам міжнароднага ціску, які аказваецца абсалютна несправядліва, у прыватнасці, гэта ўведзеныя абмежаванні ў авіяцыйнай сферы, якія з’яўляюцца анамальнымі і супярэчаць усім нормам міжнароднага права», — падкрэсліў ён. Раман Галоўчанка выказаў расійскаму боку словы падзякі за падтрымку ў гэтым пытанні.

«Мы актыўна развіваем супрацоўніцтва ў чыгуначнай сферы. Чыгункі Беларусі і Расіі паэтапна аднаўляюць пасажырскія зносіны. Гэтую працу варта працягваць, нягледзячы на тое, што эпідэміялагічная сітуацыя не дэманструе прыкмет перыяду паляпшэння. Што датычыцца грузавых перавозак, Беларусь — гэта экспарт, для нас вельмі важная ўстойлівая лагістыка для транспарціроўкі нашых грузаў, таму што дзве траціны вырабленай у краіне прадукцыі рэалізуецца на экспарт. А краіны, якія не маюць, як мы, выхаду да мора, вядома, павінны выбудоўваць эфектыўныя і ўстойлівыя маршруты для транспарціроўкі нашых грузаў», — адзначыў кіраўнік беларускага ўрада. У гэтай сферы, на яго думку, неабходна абмеркаваць з расійскім бокам рэалізацыю наступнага маштабнага этапу па актывізацыі беларускіх грузапатокаў праз інфраструктуру Расіі.

Паводле інфармацыі прэм’ер-міністра, за 8 месяцаў 2021 года ў ч/д зносінах з Расіяй перавезена 27 млн т грузаў, або 104% да ўзроўню мінулага года. «Станоўчая дынаміка захоўваецца ў тым ліку ў рамках падпісанага намі ў гэтым годзе міжурадавага пагаднення па перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў. Дзякуй расійскім калегам за тое, што ўдалося ў сціснуты час забяспечыць практычнае выкананне гэтага пагаднення і аператыўна выбудаваць дзейсную схему з улікам эфектыўнай лагістыкі і эканамічнай выгады для ўсіх бакоў. Я думаю, што на базе гэтага паспяховага прыкладу мы выбудуем работу і па іншых напрамках», — падкрэсліў ён.

Раман Галоўчанка выказаў меркаванне, што абодвум бакам неабходна «зверыць гадзіннікі ў дачыненні да далейшай стратэгіі развіцця аўтатранспартнай інфраструктуры». «Урад і Міністэрства транспарту Расіі шмат увагі надаюць менавіта стратэгічнаму планаванню як марскіх перавозак, так і паветраных і сухапутных. У Расіі плануецца рэалізацыя значных праектаў па будаўніцтве аўтамабільных дарог, у тым ліку якія могуць, і я ўпэўнены, будуць спалучацца з беларускімі дарогамі, забяспечваючы ўстойлівы транзітны калідор па маршруце Кітай — Еўропа альбо Еўропа — Кітай. Таму важна сёння абмяняцца канкрэтнымі планамі для таго, каб мы выходзілі ў сваім планаванні на сінхронныя рашэнні», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Міністр транспарту Расіі Віталь Савельеў у сваю чаргу выказаў гатоўнасць да дэталёвага абмеркавання ўсіх пытанняў і напрамкаў супрацоўніцтва.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка «Бітва за Маскву. Бессмяротнасць подзвігу».

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка «Бітва за Маскву. Бессмяротнасць подзвігу».

Як адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, Вялікая Айчынная вайна і ўсё, што звязана з ёй, — святое.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.