Вы тут

Гарбуз любіць цяпло!


У кожнага сорту або віду гарбузоў ёсць свае тэрміны паспявання: ранняспелыя спеюць, як правіла, дзесьці ў канцы жніўня ці пачатку верасня. Сярэдняспелыя гарбузы спеюць трохі пазней — у верасні, а вось познаспелыя і зусім выспяваюць да канца верасня або нават у кастрычніку. У кожнага сорту гарбузоў свая колькасць дзён да паспявання: у ранняспелых — 90—105 дзён пасля высадкі расады, у сярэдняспелых — 105—120 дзён, а вось у познаспелых — 120—140 дзён. Кожны сорт гарбузоў мае асаблівасці. На сваёй фазэндзе мы практыкуем і вырошчваем буйнаплодныя гарбузы, якія характарызуюцца асаблівым смакам мякаці і добра захоўваюцца. Плеці гарбузоў раскідваюцца літаральна па ўсім гародзе — на 5—7 метраў, пераплятаючыся нават з плецямі кавуноў.


Фота: pixabay.com

Буйнаплодныя і мускатныя гарбузы — наша хобі. Яны штогод цешаць багатым ураджаем. Мы вырошчваем у сябе ў асноўным познаспелыя і менавіта буйнагабарытныя, ураджай якіх захоўваецца ў склепе да 6 месяцаў, гэта значыць, усю зіму. Нас цешаць такія сарты і разнавіднасці, як «Зімовая салодкая», «Сталовая зімовая», «Зорка», «Мармуровая» і іншыя.

За гарбузом патрэбен далікатны догляд. Час захавання кожнага плода мы вызначаем па афарбоўцы: ён павінен быць насычаным і яркім. А яшчэ пладаножка да моманту паспявання падсыхае. Калі пастукаць па скарынцы плода, гук павінен быць шчыльна глухі. Пры зняцці або зрэзцы паспелых пладоў пакідаем хвосцік даўжынёй у 6—7 см. Але вось пераносіць або транспартаваць за хвосцік не рэкамендуецца. Ён служыць менавіта для падсілкоўвання плода і вызначэння тэрміну паспявання.

Для восеньскага часу характэрна з'яўленне начных замаразкаў, таму познаспелыя гарбузы на ноч трэба накрываць мешкавінай або цёплай тканінай, а пад ніз кожнага вялікага плода падкласці подсціл (дошчачку або ўпакоўку з-пад курыных яек).

Гарбузы баяцца замаразкаў, таму ў пачатку кастрычніка мы часам загадзя здымаем плады, і яны ў нас даспяваюць у цёплым склепе. Гарбуз любіць цяпло.

Але ў анамальна спякотнае лета на першым лісці гэтай выдатнай расліны можа з'явіцца жаўцізна — тады яго трэба выдаляць.

У чым жа прычына?

• Няправільны паліў у спякотны час. Гарбуз варта паліваць толькі пад корань! У спякоту пры паліве лісця зверху яно часта атрымлівае апёк, гэта значыць, на лісці з'яўляюцца «карычневыя малюнкі». Таксама непажаданы вячэрні паліў зверху. Вядома, што на ноч гэтыя расліны не павінны заставацца мокрымі, каб не падчапіць грыбок і не захварэць (адна з прыкмет гэтай хваробы — пажоўкласць ліставых пласцін). Грыбок актыўны менавіта пры высокай вільготнасці.

Каб пазбавіцца гэтага, гарбуз варта апырскаць растворам фунгіцыду («Фітаспарын М», «Фундазол», «Поліграм» і іншымі). Я ж раю правераны народны рэцэпт — раствор з харчовай соды. Ад яго не будзе шкоды як для чалавека, так і для насякомых-апыляльнікаў. Але затое ён згубны адназначна для патагенных грыбоў з-за сваёй шчолачнай уласцівасці. Для падрыхтоўкі гэтага сродку спатрэбіцца: 1 шклянка соды, 10 літраў вады і некалькі лыжак вадкага мыла (для паляпшэння прыліпання).

У мэтах прафілактыкі спецыялісты рэкамендуюць апырскваць гарбузовыя расліны гэтым растворам адзін раз на два тыдні. Пры наяўнасці захворвання апырскванне трэба рабіць штотыдзень.

Буйнаплодныя і мускатныя гарбузы радуюць нас кожны год, багаты ўраджай збяром і гэтай восенню.

Яўген САЛАНОВІЧ,

дачнік са шматгадовым стажам

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.