Вы тут

Чым цікавяцца беларусы ў юрыста і адваката


Афармленне спадчыны, адчужэнне нерухомай маёмасці, сведчанне дагавораў дарэння. А таксама ільготы для шматдзетных сямей, спагнанне аліментаў, выдзяленне арэнднага і сацыяльнага жылля. Гэта асноўныя пытанні, якія задавалі ўдзельнікі акцыі па бясплатнаму юрыдычнаму кансультаванню, прымеркаванай да Дня састарэлых, натарыусам і адвакатам краіны.


Да натарыусаў 1 кастрычніка звярнулася амаль дзве тысячы чалавек. Пры гэтым найбольшую зацікаўленасць праявілі брэстчане — для іх правялі 431 кансультацыю. 2 кастрычніка натарыусы Беларусі ўзялі ўдзел у Міжнароднай акцыі па бясплатнаму кансультаванню, якая праводзілася пад эгідай Міжнароднага саюза натарыусаў, і ў межах мерапрыемства прынялі яшчэ 684 грамадзяніна, адзначыла прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі Вольга ШЫБКО:

— Нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю і адпаведныя карэктывы нашага жыцця, яно не спынілася. Юрысты, як і раней, аказваюць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу грамадзянам і арганізацыям і ладзяць бясплатныя акцыі па ўсёй краіне. Сустрэчы з людзьмі адбываюцца як на асабістых прыёмах спецыялістаў, так і праз “прамыя тэлефонныя лініі”, а таксама месэнджары ў сацыяльных сетках.

Грамадзян, якія звярнуліся да натарыусаў па кансультацыю, турбуе таксама сведчанне завяшчанняў, складанне і сведчанне шлюбных дагавораў, здзяйсненне выканаўчых надпісаў.

Адвакаты, якія таксама ўдзельнічалі ў акцыі па бясплатнаму кансультаванню, у Дзень састарэлых далі парады 305 чалавекам. Усяго ж сёлета юрыдычную дапамогу ў выглядзе кансультацый ад адвакатаў атрымалі 1385 грамадзян. Апроч пытанняў ільгот для шматдзетных сямей і сямей, дзе выхоўваецца дзіця-інвалід, беларусы цікавяцца ў адваката адказнасцю наймальніка за затрымку разліку і магчымасцю датэрміновага скасавання кантракта.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.