Вы тут

Пад Ржэвам і Масквой


Актывісты беларускіх суполак Расіі наведалі Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату і мемарыял “Героям-­панфілаўцам” у Маскоўскай вобласці.


Здымак на памяць ля мемарыяла "Героям-панфілаўцам"

Сёлета споўнілася 80 гадоў ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны, і ў памяць пра герояў, іх подзвігі шэраг акцый пад дэвізам “Священную память храня обо всем, мы помним…” ладзіць Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі. Мне пашчасціла быць сярод актывістаў суполак з рэгіёнаў Расіі, якія наведвалі ў верасні Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату і мемарыял “Героям-панфілаўцам”. З падтрымкай Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцяў зладзілі паездку старшыня ФНКА Беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч і Аляксандр Дарковіч – Герой Расіі, першы намеснік старшыні, выканаўчы дырэктар суполкі, адказны за напрамак па патрыятычным выхаванні.

Несумненна: змагаліся з ворагам у вайну прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. І ў кровапралітных баях пада Ржэвам гінулі нашы супляменнікі. (Адна са згадак пра тое: “Трафім загінуў пад Ржэвам” – ГР, 29.07.2021. – Рэд.) Да таго ж і ў Аляксандра Твардоўскага, аўтара знакамітага верша “Я убит подо Ржевом…” былі моцныя беларускія родавыя карані. У чэрвені 2021-га ўрачыста быў адкрыты Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату. І мы аддалі даніну павагі героям.

Наведваючы мемарыял “Героям-панфілаўцам” (афіцыйная назва “Подзвігу 28”) у пасёлку Дубасекава, што ў Валакаламскім раёне Падмаскоўя, мы згадалі й пра беларуса Пятра Гундзіловіча. Ён камандаваў 4-й ротай, якая прыняла смяротны бой з ворагам. Пасля векапомных падзей камандзір 1075 палка Капраў пісаў, што ў баі 16 лістапада 1941 года найбольшыя страты панесла рота Гундзіловіча. Са 120 байцоў ацалела толькі 20-25 разам з камандзірам. А палітрук роты Клачкоў (яму прыпісваюць знакамітую фразу “Велика Россия, а отступать некуда – позади Москва!”) па-геройску загінуў, кінуўшыся пад варожы танк са звязкай гранат.

Завяршылася наша паездка ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі. На памятным мерапрыемстве-рэквіеме “Заўтра была вайна”, тэматычным канцэрце былі й маладыя танкісты з Беларусі: удзельнікі танкавага біятлона на палігоне ў Алабіна і Міжнародных вайсковых гульняў.

Павел Сідарук, старшыня савета Кабардзіна-Балкарскага грамадскага руху “За яднанне – Сябры”

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Пад Ржэвам і Масквой

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?