Вы тут

З крыніц народных прыгажосць


На выставе дэкаратыўна-­прыкладнога мастацтва, што ладзілася да Дня народнага адзінства ў Палацы Незалежнасці Беларусі, дэманстраваліся вырабы народных майстроў з розных рэгіёнаў краіны.


Творчасць, як сцвярджаюць знаўцы, ёсць стан душы. І мяжа, што аддзяляе дасведчанага ў тонкасцях майстэрства рамесніка ад мастака, надзвычай тонкая. У тым можна было пераканацца ў Зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці, дзе працавала пляцоўка “Пояс адзінства”. Дэманстраваліся лепшыя ўзоры традыцыйнай мастацкай культуры беларусаў, адметныя вырабы майстроў: ганчароў, лозапляцельшчыкаў, ткачых, вышывальшчыц, а таксама тых, хто стварае прыгажосць у тэхніках маляванкі, выцінанкі ды іншых. Па творах-узорах бачна было, якія традыцыі пераважаюць у розных рэгіёнах, маюць развіццё. Як адзначалі арганізатары выставы, яны хацелі прадставіць, як традыцыйныя віды народных мастацкіх рамёстваў сёння трансфармуюцца ў дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

На адкрыцці выставы Міністр культуры Анатоль Маркевіч слушна казаў: без мінулага няма будучыні. А выстава “Пояс адзінства” якраз і паказала пераемнасць традыцый. Несумненна, паядноўвае нас усіх вялікая гісторыя. Але ж паядноўваюць і агульныя культурныя коды, мастацкія вобразы, што ад нараджэння ўваходзяць у нашае жыццё. Народныя майстры, рамеснікі, прыўносячы ў справу часцінку сваёй душы, доўжаць спрадвечныя традыцыі. Не даюць перарвацца ніцінам творчасці, праслаўляюць сваёй працай краіну і народ. Пры тым у творчых праявах майстры кожнага рэгіёна маюць свае адметнасці.

Іван Іванаў

Фото БелТА

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: З крыніц народных прыгажосць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.