Вы тут

План напаўнення казны перавыкананы


Тэмай пасяджэння прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў стала мабілізацыя даходаў у кансалідаваны бюджэт. Абмяркоўвалі і неабходнасць эканомнага расходавання бюджэтных сродкаў, кантролю за выкананнем падатковага заканадаўства.


Як адзначыў намеснік старшыні аблсавета Аляксандр Хрыстафораў, адпаведны кірунак работы мясцовай улады можна назваць эфектыўным. Адчувальных праблем з напаўненнем бюджэту няма.

Начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Генадзій Грэбнеў дадаў, што ў першым паўгоддзі бягучага года ў мясцовыя бюджэты Прыдзвінскага краю залічана 820,8 мільёна рублёў падатковых і непадатковых плацяжоў. План першага паўгоддзя выкананы на 101,2 %. І ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўласныя даходы павялічыліся на 15,8 %.

За кошт павелічэння мясцовымі Саветамі дэпутатаў ставак па падатках на ўласнасць у мясцовыя бюджэты паступіла 24,4 мільёна рублёў (3 % ад усіх паступленняў уласных даходаў), у тым ліку па падатку на нерухомасць — 17,5 мільёна рублёў, па падатку на зямлю — 6,9 мільёна. Дадзенае раённым і гарадскім выканаўчымі камітэтамі права па павелічэнні ставак па арэндных плацяжах дазволіла прыцягнуць у бюджэты 2,1 мільёна рублёў. У вобласці ўведзены ўсе прадугледжаныя заканадаўствам мясцовыя падаткі і зборы (курортны збор, збор з нарыхтоўшчыкаў і падатак за валоданне сабакамі), паступленні па іх склалі 0,6 мільёна рублёў. Найбольшыя з іх паступленні па курортным зборы — 0,4 мільёна рублёў.

Пэўная работа праводзіцца і па прыцягненні непадатковых даходаў. Паступленні даходаў ад размяшчэння часова свабодных грашовых сродкаў бюджэтаў на рахунках у банках за шэсць месяцаў склалі 2,3 мільёна рублёў. За студзень — чэрвень атрымана 2,3 мільёна рублёў даходаў у мясцовыя бюджэты ад здачы ў арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці. І гэта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, на 0,5 мільёна рублёў. Пры гэтым, паводле інфармацыі на пачатак чэрвеня, запазычанасць па пералічэнні ў мясцовыя бюджэты часткі арэнднай платы, атрыманай ад здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці, склала 88,1 тысячы рублёў. І ў параўнанні з пачаткам года павялічылася на 15 тысяч. Ёсць запазычанасць і ад здачы ў арэнду рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў — 73,3 тысячы рублёў. Усяго за першае паўгоддзе паступленні даходаў з гэтай «фінансавай крыніцы» склалі 157,4 тысячы рублёў. Асноўныя сумы запазычанасці ў Расонскім, Чашніцкім, Гарадоцкім і Ушацкім раёнах.

За студзень — чэрвень з кансалідаванага бюджэту вобласці прафінансаваны выдаткі на 1 456,1 мільёна рублёў. Асноўная частка бюджэтных сродкаў, або 68 %, забяспечвае ўтрыманне сацыяльна-культурнай сферы. У прыватнасці, больш за ўсё накіравана на ахову здароўя — 440,6 мільёна рублёў (30,3 % усіх выдаткаў бюджэту), адукацыю — 410,2 мільёна рублёў (28,1%).

Была агучана і фінансавая статыстыка па тэме COVІD-19. Работнікам аховы здароўя і сацыяльнай абароны за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі дадатковыя выплаты да заработнай платы склалі ў першым паўгоддзі 76,6 мільёна рублёў, а ўсе выдаткі, звязаныя з процідзеяннем распаўсюджванню інфекцыі, — 87,7 мільёна.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».