Вы тут

Вось і прыйшоў ноччу ўпэўнены мінус


Завяршаецца першая дэкада кастрычніка. І, на дзіва, досыць холадна. Асабліва ўначы. Да канца гэтага тыдня ўмовы надвор’я ў нашай краіне будзе па-ранейшаму вызначаць Заходняя перыферыя шырокага антыцыклону з цэнтрам над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі, а гэта значыць, што захаваецца сухое надвор’е. Разам з тым пры малавоблачным небе і слабым ветры на большай частцы тэрыторыі нашай краіны чакаюцца замаразкі да мінус 5 градусаў. Таму не варта пакідаць без хованкі на палях выкапаную сельскагаспадарчую прадукцыю, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Заўтра ўдзень будзе суха і амаль без ветру. Максімальная тэмпература паветра ад плюс 9 градусаў да 14 цяпла.

У суботу і нядзелю таксама будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы з узмацненнем да ўмеранага. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да мінус 5 градусаў, месцамі — 1–4 градусы вышэй за нуль. Удзень будзе ад 8 цяпла да плюс 14 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня антыцыклон будзе губляць свой уплыў на надвор’е ў Беларусі. Ціск пачне падаць, павялічыцца колькасць аблокаў, а франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы прынясуць дажджы. І, магчыма, крыху пацяплее. Замаразкаў не будзе, праўда, часова.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?