Вы тут

Кубракоў: сітуацыя з нелегальнай міграцыяй знаходзіцца цалкам пад кантролем


Сітуацыя з нелегальнай міграцыяй у краіне знаходзіцца цалкам пад кантролем. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на сустрэчы з актывам у Брэсцкім гарвыканкаме, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сітуацыя і абстаноўка з нелегальнай міграцыяй знаходзяцца поўнасцю пад кантролем як у Мінску, так і іншых гарадах рэспублікі. У нас дастаткова сіл і сродкаў, каб забяспечыць парадак на тэрыторыі нашай краіны. Што датычыцца граніцы, асабліва з Еўрасаюзам, — так, сапраўды, спрабуюць на тэрыторыю Беларусі, у тым ліку з прымяненнем сілы, прымусіць грамадзян перайсці граніцу. Але і нашы пагранічнікі, і супрацоўнікі ўнутраных войскаў МУС нясуць сумесную службу ва ўзмоцненым рэжыме. Перайсці нашу граніцу можна толькі афіцыйна», — падкрэсліў Іван Кубракоў.

Паводле яго слоў, усе мігранты, якія афіцыйна звярнуліся па дапамогу ў дзяржаўныя органы Беларусі, яе атрымалі. «За гэты год у МУС з хадайніцтвам аб абароне звярнуліся амаль 360 чалавек, з якіх 90 — непаўналетнія. Усім гэтым людзям была аказана дапамога. Ні адзін з грамадзян не застаўся без увагі з боку дзяржавы. У тым ліку амаль 60 іншаземцам, у якіх не было магчымасці недзе пражываць, не было сродкаў для існавання, аказана дапамога. На тэрыторыі Гомельскай і Віцебскай абласцей створаны спецыяльныя цэнтры для бежанцаў, дзе ім аказваецца ўсялякая дапамога — як матэрыяльная, так і псіхалагічная», — дадаў міністр.

Іван Кубракоў разам з прадстаўнікамі кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта сёння наведвае Брэсцкую крэпасць. Акрамя сустрэчы з актывам абласнога цэнтра, міністр плануе пабываць на пагранічных пунктах пропуску і заставах Брэсцкай пагранічнай групы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».