Вы тут

Халодныя дажджы, а ўначы — замаразкі


У гэтыя выхадныя я ездзіў у вёску, закрываў дачны сезон. Сустрэў мяне там ярка-чырвоны куст буякоў. Ён усім сваім выглядам паказваў — наперадзе ў нас халодны сезон. Так, на гэтым тыдні нас чакаюць істотныя замаразкі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А ў аўторак надвор'е будуць фарміраваць малаактыўныя атмасферныя франты. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы.

І 13 кастрычніка захаваецца ўплыў атмасферных франтоў. У сераду месцамі па краіне, а ўначы па Гомельскай і Магілёўскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—7 градусаў, на зямлі месцамі ёсць верагоднасць замаразкаў ад нуля да мінус 2 градусаў. Удзень будзе ад плюс 7 градусаў да 12 цяпла.

Згодна з папярэднімі прагнозамі айчынных сіноптыкаў, да канца тыдня ў краіне захаваецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, якія прыходзяць да нас з боку Заходняй Еўропы. У асобных раёнах будуць адзначацца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах плюс 1—6 градусаў, у асобных раёнах — замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў. Удзень у асноўным будзе ад плюс 8 градусаў да 13 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.